Усяго патроху99

Большасць аднавяскоўцаў патрабуе арышту самасуднікаў

70 жыхароў Пухавічаў накіравалі заявы прэзідэнту і ў Генпракуратуру аб тым, што забойцы павінны быць пакараныя па законе і знаходзіцца да суда пад арыштам. «У кожнай вёсцы ёсць свае ізгоі, але гэта не значыць, што ўсіх раней судзімых трэба забіваць», пішуць яны.

У крымінальнай справе аб забойстве падпальшчыка ў вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці з’явіўся новы фігурант.
24 лютага следства прад’явіла абвінавачанне жыхарцы вёскі ў саўдзеле ў забойстве.

Трое жыхароў Пухавічаў 31 снежня 2008 года забілі аднавяскоўца, якога яны падазравалі ва ўчыненні падпалаў. Грамадзяне былі арыштаваныя і змешчаныя ў СІЗА. Жыхары вёскі заступіліся за абвінавачваных, накіраваўшы шэраг прашэнняў у вышэйшыя структуры. 6 лютага пасля публічнага каментара прэзідэнта па гэтай справе абвінавачваным была зменена мера стрымання, і яны былі адпушчаны пад дамашні арышт.

Як паведаміў следчы па важнейшых справах абласной пракуратуры Сяргей Белікаў, следства прыйшло да высновы, што саўдзел у забойстве брала мясцовая жыхарка, якая цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі за тое, што наўмысна параніла нажом свайго сужыцеля. Жанчына, як і яе саўдзельнікі, цяпер знаходзіцца пад дамашнім арыштам.

Тым часам 70 жыхароў Пухавічаў накіравалі заявы прэзідэнту, у Генеральную і абласную пракуратуры, Раду бяспекі аб тым, што забойцы павінны быць пакараныя па законе і знаходзіцца да суда пад арыштам. Паводле слоў следчага С.Белікава, мясцовыя жыхары абураныя тым, што забойцы адпушчаны пад дамашні арышт.
У калектыўнай скарзе жыхары вёскі звяртаюць увагу на тое, што ў кожнай вёсцы ёсць свае ізгоі, але гэта не значыць, што ўсіх раней судзімых трэба забіваць. «Раней пад скаргамі ў вышэйшыя інстанцыі з просьбай аб вызваленні трох абвінавачваных падпісваліся ў асноўным іх сваякі», — зазначыў С.Белікаў.

Паводле слоў следчага, адзін з абвінавачваных парушаў рэжым дамашняга арышту — пры наведванні яго міліцыяй ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Як паведаміў участковы інспектар Пухавічаў Васіль Мірановіч, меркаванні жыхароў вёскі па пытанні месцазнаходжання абвінавачваных да суда раздзяліліся, але пакуль да «агрэсіі або нейкіх сутычак не дайшло». Паводле слоў жыхароў, у вёсцы ўсё спакойна, пастаянна дзяжурыць міліцыя.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала4

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала4

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць