Здарэнні11

Жыхар Маладзечаншчыны скраў машыну, бо не хацеў ехаць на электрычцы

У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС звярнуўся 23-гадовы жыхар вёскі Вазгелы. Малады чалавек паведаміў, што днём каля чыгуначнай станцыі «Дубравы» невядомы скраў яго аўтамабіль Mazda барвовага колеру.

Праваахоўнікі выбылі па меркаваным маршруце руху злодзея. Аўтамабіль знайшлі ў гарадскім пасёлку Радашкавічы па вуліцы 3-га ліпеня. Падазраванага міліцыянеры затрымалі ў лесе, недалёка ад кінутай легкавушкі. Яго даставілі для разбору ў РАУС.

Зламыснікам аказаўся беспрацоўны 29-гадовы аднавясковец заяўніка. На рахунку мужчыны пяць судзімасцей за аналагічныя злачынствы. Нецвярозы фігурант растлумачыў, што ў той дзень ён накіроўваўся ў вёску Пралескі за спіртным. Планаваў дабірацца на электрычцы, але вырашыў, што дарога зойме шмат часу.

Тады ён заўважыў наглядна знаёмы аўтамабіль Mazda. Аказалася, уладальнік машыны неяк ужо падвозіў вяскоўца. Зламыснік тузануў за ручку дзвярэй аўтамабіля — яна адчынілася. У легкавіку не працаваў цэнтральны замок. Пры дапамозе нескладаных маніпуляцый угоншчык завёў аўтамабіль.

На бліжэйшай АЗС паблізу Дзяккшнянаў мужчына набыў паліва і алкаголь. Але праехаў нядоўга. На вуліцы 3-га ліпеня ў Радашкавічах машына заглухла, бо быў няспраўны паліўны бак. Мужчына, спрабуючы ліквідаваць непаладкі, прыцягнуў увагу кіроўцаў, што праязджалі міма. Тады ён спалохаўся і вырашыў схавацца лес.

Фігуранта змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У дзеяннях падазраванага праваахоўнікі бачаць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь (Крадзеж транспартнага сродку). Парушальніку пагражае ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць