Здарэнні66

«Магчыма памілаванне». Дзяржава абяцае індывідуальны падыход да кожнага асуджанага за наркотыкі

Фота УУС Гомельскага аблвыканкама

Дзяржава разглядае магчымасць даць другі шанец тым, хто ўпершыню быў асуджаны за наркотыкі, — прыярытэтам стане індывідуальны падыход да кожнага, хто сядзіць па «наркатычным артыкуле». Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе Tut.by.

«Зыходзячы з прынцыпу справядлівасці, прэзідэнт даручыў паглядзець, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Магчыма, людзі ўжо ўсвядомілі, зразумелі, што яны спатыкнуліся, памыліліся. Калі яны сталі на шлях выпраўлення, магчыма і ўмоўна-датэрміновае вызваленне, але пры пэўных умовах: калі гэтыя людзі сапраўды стануць на шлях выпраўлення, возьмуць на сябе абавязацельства ўладкавацца на працу альбо паступіць на вучобу», — распавёў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

Ён таксама дадаў, што калі гэта людзі выпадкова спатыкнуліся, то будзе магчымасць «падрыхтаваць для іх да памілавання».

Міцкевіч падкрэсліў, што кожная справа будзе разглядацца індывідуальна. Пры гэтым будуць улічвацца абставіны здарэння, асоба асуджанага, яго паводзіны. Адным з крытэраў стане гатоўнасць сваякоў ўзяць на сябе адказнасць за гэтых людзей.

«Калі яны не скарыстаюцца прадастаўленым ім шанцам і зноў возьмуцца за сваё, то, вядома, адказнасць будзе вельмі суровая», — падкрэсліў Міцкевіч.

Занепакоенасць лёсам асуджаных за наркотыкі беларускіх падлеткаў выказала на днях эксперт ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Яна заклікала беларускія ўлады прывесці Крымінальны кодэкс у адпаведнасць з уласнымі абавязальніцтвамі ў рамках Канвенцыі аб правах дзіцяці і перагледзець заканадаўства ў галіне наркотыкаў і сістэму ювенальнай юстыцыі, у першую чаргу з тым, каб знайсці альтэрнатывы турэмнага зняволення.

«Арышт, затрыманне дзяцей і падлеткаў або іх заключэнне пад варту павінна быць меншай мерай, і перыяд пазбаўлення волі павінен быць максімальна кароткім», — заявіла спецдакладчык.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі9

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі1

Гарбаты кіт Цімі жывы і нарэшце кіруецца ў Паўночнае мора. Аперацыя па яго выратаванні цягнулася два месяцы

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі7

На Палессі танна прадаюць сядзібу ХІХ стагоддзя з чырвонай цэглы. Можна перарабіць у жылы дом

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы11

З асобным уваходам і зонай барбекю. У «Мінск-Свеце» ёсць такая кватэра

Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў4

Жыхарка Гомеля даведалася пра мільёны мужа толькі пасля разводу і пайшла ў суд17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі9

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць