Свет1111

Фракцыя Пятра Парашэнкі прапанавала забараніць пастаўкі электраэнергіі з Беларусі

У Вярхоўнай Радзе Украіны 4 снежня агучана прапанова фракцыі Пятра Парашэнкі забараніць пастаўкі электраэнергіі з Расіі і Беларусі, піша Радыё Свабода.

Колішняя віцэ-прэм’ерка ўкраінскага ўрада, дэпутат фракцыі партыі Пятра Парашэнкі «Еўрапейская салідарнасць» Івана Клімпуш-Цынцадзэ лічыць, што аднаўленне паставак электраэнергіі з Беларусі і Расіі пагражае нацыянальнай бяспецы Украіны і прапануе на заканадаўчым узроўні забараніць такія аперацыі.

«Украіна патрабуе ад заходняга свету санкцый супраць Расійскай Федэрацыі, у той жа час сама, насуперак гэтым санкцыям, пачала набываць расійскую электраэнергію. А сёння, пры дапамозе чарговай змены (у закон пра рынак электраэнергіі) будзе працягваць набываць электраэнергію ў Беларусі. Я хачу нагадаць, што такім чынам, мы з энергадэфіцытнай краіны будзем пастаўляць тую ж расейскую энергію з атамнай станцыі, якая пабудавана на расейскія грошы», — заявіла Івана Клімпуш-Цынцадзэ сёньня ў парламенце.

Дэпутатка падкрэсліла, што прыярытэтам украінскай энергасістэмы ёсьць аб’яднанне з еўрапейскай энэргетычнай сыстэмай. Паводле Клімпуш-Цынцадзэ, прапановы фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» ёсьць жыццёва важнымі для Украіны:

«Калі мы іх не ўхвалім, то паставім пад пагрозу нашу нацыянальную энергетычную бяспеку. Я вельмі прашу вас падтрымаць гэтыя зьмены».

Беларусь цягам ліпеня-кастрычніка стала найбольшым пастаўшчыком электраэнергіі ва Украіну — украінскія спажыўцы атрымалі 644,9 мільёна кілават·гадзін беларускай энергіі. Але ў ноч з 30 лістапада на 1 снежня Украіна спыніла пастаўкі электраэнергіі з Беларусі. Афіцыйнай прычына — яна стала даражэйшая, чым на ўнутраным украінскім рынку.

У лістападзе Міністэрства энергетыкі і аховы наваколля Украіны паведаміла, што ў прагнозным балансе электрычнай энергіі Аб’яднанай электрычнай сістэмы Украіны ў 2020 годзе прадугледжаны закуп у Беларусі 2,1 мільярда кілават·гадзін электраэнергіі. Гэта амаль траціна ад запланаванага ў наступным годзе аб’ёму вытворчасьці электраэнергіі БелАЭС.

Згодна з Канцэпцыяй энергетычнай бяспекі Беларусі, БелАЭС у 2020 годзе будзе выпрацоўваць 7,1 мільярда кілават·гадзін. Пры гэтым агульны аб’ём вытворчасці электраэнергіі ў Беларусі, як мяркуецца, складзе 39,9 мільярдаў кілават·гадзін.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі8

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

Новы трэнд у планіроўцы памяшканняў: санвузлы ўнутры пакояў за рассоўнымі сценамі ці нават без іх9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць