Здарэнні44

«Спачатку знайшлі машыну, а потым усплылі два целы». Загадкавая смерць супрацоўніка Акадэміі навук і яго навуковага партнёра

Уладзімір Лапіцкі, фота з сацыяльных сетак

Калі намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Уладзімір Лапіцкі не выйшаў на працу пасля адпачынку, яго калегі занепакоіліся. Пазней даведаліся: Уладзіміра Анатолевіча больш няма ў жывых, разам з ім памёр Леанід Ляўшынскі, партнёр па навуковых распрацоўках і кіраўнік кампаніі «Белінфарашэнні», піша Tut.by.

Што канкрэтна здарылася ў раёне Ждановічаў, дзе знайшлі целы мужчын, калегі Уладзіміра Лапіцкага не ведаюць. Яны чакаюць, чым скончыцца праверка Следчага камітэта.

— Сёння мы развітваемся з Уладзімірам Лапіцкім і яго партнёрам па навуковых распрацоўках Леанідам Ляўшынскім. Яны дамагліся выдатных вынікаў у галіне інфарматызацыі аховы здароўя. Гэта іх велізарная заслуга, большасць буйных распрацовак у галіне інфарматызацыі аховы здароўя — праца калектыву пад кіраўніцтвам Лапіцкага, — адзначае Аляксандр Тузікаў, генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Уладзіміру Лапіцкаму было 56 гадоў, апошнія гады ён займаўся тым, каб беларускія бальніцы і паліклінікі ад звыклых папер і картак перайшлі на электронную дакументацыю, а яшчэ выступаў за тое, каб льготныя рэцэпты таксама сталі электроннымі. У інтэрнэце можна знайсці некалькі патэнтаў, дзе аўтарамі значацца Уладзімір Лапіцкі і Леанід Ляўшынскі. Напрыклад, яны распрацоўвалі комплекс інтэлектуальнага кіравання дарожным рухам, прыладу для рэгістрацыі цыталагічных даследаванняў

— Учора мы даведаліся, што яны пайшлі з жыцця. Памерлі адначасова, разам. Мяркуючы па ўсім, гэта адбылося 16 снежня. Дзіўная гісторыя … Падрабязнасцяў ніхто не ведае, версій шмат, у інстытут ужо прыходзіў Следчы камітэт, - распавядаюць калегі Уладзіміра Лапіцкага.

Кажуць, менавіта калегі сталі шукаць Уладзіміра Анатольевіча, ён разведзены, таму з роднымі не хутка ўсталявалі сувязь. Супрацоўнікі занепакоіліся, калі мужчына не выйшаў на працу пасля адпачынку.

Учора, 17 снежня, пустую машыну Ляўшынскага знайшлі ў раёне Ждановічаў, відаць было, што яна пасля ДТЗ. А праз нейкі час недалёка ад аўто ў вадасховішчы ўсплылі цела Лапіцкага і Ляўшынскага. На апазнанне прыязджаў сын Лапіцкага.

Tut.by звярнуўся па каментар у Следчы камітэт, там адказалі: «Калі магчыма будзе што-небудзь сказаць для грамадскасці, мы будзем гэта рабіць з дапамогай нашых афіцыйных рэсурсаў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях6

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі8

Каля Палаца спорту ў Мінску працуе кінатэатр пад адкрытым небам1

На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА1

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра2

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва7

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях6

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць