Улада22

Лукашэнка ўзгадніў новых намеснікаў у міністэрства прамысловасці, юстыцыі і прыродных рэсурсаў

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння прызначэнні новых намеснікаў міністраў прамысловасці, юстыцыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе БЕЛТА.

На пасаду намесніка міністра юстыцыі ўзгоднена Наталля Філіпава, цяпер у міністэрстве яна начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў шостага склікання Баляслаў Пірштук узгоднены на вакантную пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько пойдзе на павышэнне і стане там першым намеснікам.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў прызначэнне Аксаны Цылько старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці. Пакуль яна намеснік начальніка галоўнага аналітычнага ўпраўлення — начальнік упраўлення аналізу і планавання КДК Беларусі.

Таксама Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Анатоля Бубена на пасаду старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам».

Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне новага генеральнага дырэктара ААТ «Мінск-Крышталь» — кіруючая кампанія холдынгу «Мінск Крышталь Груп». Арганізацыю ўзначаліць Ігар Шустаў, які да цяперашняга часу працаваў першым намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Каментары2

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць