Свет55

У Венесуэле абралі двух кіраўнікоў парламента: Гуайдо не пусцілі ў залу, адбылася бойка ВІДЭА

Хуан Гуайдо. Фота: Alexcocopro / wikimedia.org

У Нацыянальнай асамблеі (аднапалатнага парламента) Венесуэлы цяпер два спікеры ад розных палітычных сілаў. Пра гэта 6 студзеня паведамляе Бі-бі-сі.

Афіцыйнае галасаванне прайшло 5 студзеня ў будынку парламента. Спікерам абралі Луіса Пару (Luis Parra) — прыхільніка прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Пара нібыта атрымаў 81 голас.

Нацыянальная гвардыя не пусціла ў залу пасяджэнняў дзеючага спікера Хуана Гуайдо, які ўзначальвае апазіцыю, і яго прыхільнікаў. Пры гэтым Пара заявіў, што сесію адкрылі без Гуайдо, бо ён не прыехаў.

Пасля гэтага Гуайдо разам з апазіцыйнымі дэпутатамі правёў пасяджэнне ў рэдакцыі газеты Nacional. Па звестках апазіцыі, яе лідара паўторна абралі спікерам галасамі 100 з 167 дэпутатаў.

Гуайдо павіншаваў з перамогай дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Ён заявіў, што ЗША і 57 іншых краін працягваюць лічыць Гуайдо законным часовым прэзідэнтам Венесуэлы і асудзіў спробы Нікаласа Мадуры перашкодзіць дэмакратычнаму галасаванню.

У студзені 2019 года Гуайдо на фоне масавых пратэстаў абвясціў сябе часовым прэзідэнтам краіны. Яго прызналі ЗША, большасць краін Еўропы і некаторыя лацінаамерыканскія дзяржавы. Нікаласа Мадуру, які ўзначальвае краіну з 2013 года, падтрымалі Расія, Кітай, Турцыя і інш.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць