Улада33

Сёння стаіць пытанне аб выжывальнасці беларускай эканомікі

Такое меркаванне выказала намесніца міністра эканомікі Таццяна Старчанка на пасяджэнні Рэспубліканскае рады дырэктараў Беларускай навукова‑прамысловай асацыяцыі.

Такое меркаванне выказала намесніца міністра эканомікі Таццяна Старчанка 10 сакавіка на пасяджэнні Рэспубліканскае рады дырэктараў Беларускай навукова‑прамысловай асацыяцыі.

Паводле яе слоў, работа па лібералізацыі эканомікі патрабуе паскарэння, каб надаць новы імпульс буйным прадпрыемствам, малому і сярэдняму бізнесу.

Зробленых захадаў недастаткова, яны не могуць цалкам забяспечваць устойлівасць працы,
лічыць намеснік міністра.

Яна заклікала ўсе зацікаўленыя асобы накіроўваць прапановы па пераадоленні крызісу ва ўрад. «Сёння стаіць пытанне аб выжывальнасці эканомікі, і мы адкрытыя да пошуку выхадаў з крызісу і абмеркавання прапаноў», — падкрэсліла Старчанка.

Паводле слоў намесніка міністра,

усе мерапрыемствы па пераадоленні фінансавага крызісу скіраваныя на цвёрдую эканомію грашовых сродкаў.
Праведзена інвентарызацыя дзяржпраграм, скарачаюцца расходы і праекты, якія не адносяцца да першачарговых, і «гэта работа працягваецца», зазначыла намеснік міністра. «Дзякуючы гэтым мерам мы маем досыць нядрэнныя вынікі летась», — лічыць Старчанка.

Разам з тым, паводле яе слоў, «відавочна запаволенне развіцця ў прамысловым сектары эканомікі», што пацвярджаецца звесткамі статыстыкі. «Мы маем рост ВУП у студзені на 4,5%, а за студзень‑люты — на 1,4%», — паведаміла намеснік міністра.

У прамысловасці, паводле слоў Старчанкі, адзначаецца падзенне тэмпаў росту, прычым закрануты ўсе галіны эканомікі, асабліва машынабудаванне і металаапрацоўка, вытворчасць будматэрыялаў, лёгкая і дрэваапрацоўчая прамысловасць.

«Для комплекснага вырашэння праблемы са зніжэннем попыту на рынках збыту беларускай прадукцыі ўрад і Нацбанк распрацавалі шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх — падтрымка прамысловых прадпрыемстваў за кошт ільгатавання працэнтных ставак крэдытаў, выдзяленне падатковых крэдытаў, скарачэнне расходаў», — паведаміла намеснік міністра.

Марына Носава, БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць