Беларусь з-за падатковага манеўру ў Расіі страціла ў 2019 годзе каля $ 330 мільёнаў
Пра гэта паведаміў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па паліўна-энергетычным комплексе краіны, піша БелТА.
Ён нагадаў, што з 2019 года Расія пачала другі этап падатковага манеўру. «Для Беларусі ў 2019 годзе агульныя страты сумарна склалі каля $ 330 млн, у тым ліку страты бюджэту — $ 130 млн, страты нафтаперапрацоўчых заводаў — амаль $ 200 млн», — адзначыў Сяргей Румас.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары