Спорт22

Прэм'ер Украіны: Кіеў і Мінск могуць падаць заяўку на правядзенне Алімпіяды

Фота прэс-службы Кабміна Украіны

Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук заявіў, што ўрад працуе над вывучэннем пытання аб правядзенні летніх Алімпійскіх гульняў ва Украіне і Беларусі, паведамляе АіФ-Украіна.

«На маю думку, гэтая ідэя сапраўды заслугоўвае глыбокага вывучэння. Урад цяпер працуе над тым, каб вывучыць гэтую сітуацыю з розных пунктаў гледжання і прапанаваць канцэпт нашым партнёрам, калі гэтая ініцыятыва ў хуткім часе можа быць рэалізавана … Гэта важны і адказны іміджавы крок. Такія маштабныя праекты спрыяюць інфраструктурнаму абнаўленню дзяржавы, росту турыстычнай прывабнасці і нацыянальнага прэстыжу ў свеце ў цэлым», — сказаў Ганчарук на пасяджэнні Аргкамітэта па падрыхтоўцы і ўдзелу спартсменаў Украіны ў Алімпіядзе-2020 у Токіа.

Прэм'ер даручыў вывучыць вопыт Беларусі ў правядзенні II Еўрапейскіх гульняў і вопыт еўрапейскіх краін — у правядзенні Алімпіяды. А таксама выпрацаваць дакладны план у адпаведнасці конкурсным патрабаванням, устаноўленым Міжнародным алімпійскім камітэтам.

У ліпені 2019 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ініцыяваў падрыхтоўку да заяўкі на правядзенне Алімпіяды.

«Нам патрэбны пэўны план, што мы, скажам, гатовыя за 3-4 гады ўсё пабудаваць, і тады можам быць у чарзе і прыняць Алімпіяду. Мы павінны быць амбіцыйнымі», — падкрэсліў тады прэзідэнт Украіны.

У верасні Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці летнія Алімпійскія гульні сумесна з Украінай ці Расіяй. Паводле яго слоў, ва Украіне ёсць аб'екты футбольнай інфраструктуры, якіх не хапае Беларусі.

Летняя Алімпіяда ў 2020 годзе пройдзе ў Токіа, 2024-га — у Парыжы, у 2028 годзе ў Лос-Анджэласе. Такім чынам, найбліжэйшыя Летнія алімпійскія гульні, на якія можна падаць заяўку, адбудуцца ў 2032 годзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць