Улада

«Бунтары» збунтавалі Віцебск

Дэмакратычныя актывісты зрабілі першы рэйд у рэгіёны.

Фота Сержука Серабро

Дэмакратычныя актывісты зрабілі першы рэйд у рэгіёны.

Найбольшы розгалас зрабіла акцыя з вывешваньнем бел-чырвона-белага сьцягу на асьвятляльнай вежы летняга амфітэатру, бачнай сотням жыхароў Віцебску. Замацавала на вежы сьцяг і прывязалася да канструкцыі актывістка моладзевага руху Крысьціна Шацікава. Яе арыштоўвалі з ужыцьцём грубай фізычнай сілы АМАПаўцы. Пазьней суд Кастрычніцкага раёну аштрафаваў яе на 150 базавых велічыняў (4 млн 150 тыс. беларускіх рублёў).

У наступную ноч па горадзе зьявіліся палітычныя графіці і ўлёткі, зьмест каторых сьцьвярджаў пра салідарнасьць з арыштаванымі таварышамі, а на абласным драматычным тэатры «бунтаўцы» вывесілі расьцяжку.

Графіці маладзёны робяць прынцыпова толькі на дарогах, не псуючы сьценаў будынкаў. Міліцыя Віцебску цягам апошніх дзён праводзіць затрыманьні сярод моладзевых актывістаў. Пры гэтым некаторых зь іх адпускаюць пасьля праверкі дакумэнтаў. РУУСы гораду працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

Дзяніс Дзянісаў, адзін з актывістаў Сакавіцкай Плошчы, не пажадаў патлумачыць, чаму «Бунт» пачаў дзейнічаць менавіта зь Віцебску: «Сакрэт! Але ня думайце, што Віцебскам усё абмяжуецца, бо гэта пачатак агульнанацыянальнай мабілізацыйнай кампаніі. Прычым хачу падкрэсьліць – гэта негвалтоўны супраціў».

Паводле словаў Дзяніса, першая буйная акцыя была заплянаваная на 17-га, але віцебская міліцыя выявіла ў той дзень надзвычайную актыўнасьць, і мерапрыемства давялося адкласьці. На наступны дзень вырашылі правесьці акцыю з вывешваньнем сьцягоў – усяго плянавалася вывесіць чатыры – на кожную зь вежаў, аднак удалося тое адной Крысьціне. Сп.Дзянісаў зазначыў, што прыняць удзел у акцыях «Бунту», які ня ёсьць нейкай структураванай арганізацыяй, можа кожны нязгодны з уладамі чалавек: «Бунт» – гэта пераважна маладыя людзі з розных незарэгістраваных моладзевых рухаў, а таксама тыя, хто да апошніх выбараў ня меў ніякага дачыненьня да палітыкі. Касьцяк складаюць удзельнікі намётавага мястэчка». І дадаў: «Пачатак добры. Здолелі зьвярнуць на сябе ўвагу і трохі разварушыць людзей – даўно Віцебск такога ня бачыў, асабліва гэткай колькасьці міліцыянтаў на вуліцах».

Крысьціна Шацікава: руху «Бунт» няма.

Фота Юліі Дарашкевіч

У аўторак 20 чэрвеня ўдзельнікі віцебскіх акцыяў пратэсту Крысьціна Шацікава, Ірына Завадзкая, Тацяна Дзядок і Міхаіл Субач правялі прэсавую канфэрэнцыю на сядзібе Партыі БНФ, у часе якой абверглі паведамленьні, распаўсюджаныя шэрагам мэдыяў, што «Бунт» – гэта рух.

«Гэта не арганізацыя, – падкрэсьліла К.Шацікава, – гэта заклік да неабыякавых, знак таго, што мы ёсьць і будзем змагацца». Віцебск быў абраны адмыслова для таго, каб ускалыхнуць рэгіёны. «Мы часта сутыкаемся з тым, што нават у абласных гарадах нічога ня ведаюць пра менскія падзеі. Каб выправіць сытуацыю, мы аб’едзем усе гарады Беларусі».

Праваабаронца Алесь Каліта паведаміў пра распачатую крымінальную справу, у рамках каторай у якасьці сьведкі ўжо дапыталі Крысьціну Шацікаву. «Зроблена гэта было з шматлікімі парушэньнямі, і мы падрыхтуем скаргу ў пракуратуру», – зазначыў А.Каліта.

Сямён Печанко

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Зноў на дзве капейкі даражэе бензін

Новая тканіна можа сама награвацца больш чым на 30 градусаў, каб ратаваць у экстрэмальна халоднае надвор'е2

На гродзенскай трасе паставілі агароджу, якая ўратуе нават пры наездзе на хуткасці 130 км/г1

У Беларусі застаўся ўсяго адзін прыватны дзіцячы садок5

ГУБАЗіК затрымаў групу сектантаў «Метагалактыка»4

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца54

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі16

Атакаваная газавымяральная станцыя «Суджа» ў Курскай вобласці7

Каралеву бурлеску ўсёй Масквы збілі 8 сакавіка проста падчас выступу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць