Свет44

У Карэі экс-прэзідэнту далі 17 год турмы. Гэта чацверты прэзідэнт краіны асуджаны за карупцыю 

KBS

Апеляцыйны суд у Сеуле прысудзіў былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі Лі Мён Бака да 17 гадоў турмы за карупцыю. 78-гадовы палітык быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабараў і прысваенні сродкаў. Раней ён ужо атрымаў пятнаццацігадовы тэрмін па гэтай справе, але быў вызвалены пад заклад з-за дрэннага стану здароўя, піша «Радыё Свабода».

Лі кіраваў Паўднёвай Карэяй з 2008 па 2013 год і стаў трэцім прэзыдэнтам, які атрымаў абвінавачванні ў крымінальным злачынстве. Суд устанавіў, што на пасадзе прэзідэнта палітык фактычна валодаў кампаніяй па вытворчасці дэталяў для аўтамабіляў, запісаную на яго брата і карыстаўся для развіцця яе бізнесу сваім статусам.

Пракурор прасіў прысудзіць Лі да 23 гадоў турмы. Палітык сваю віну адмаўляе. 

З 1980 года чатыры палітыкі з васьмі, якія займалі вышэйшую дзяржаўную пасаду ў Паўднёвай Карэі, былі прысуджаныя да зняволення (Чон Ду Хван, Ро Дэ У, Пак Кын Хе, Лі Мён Бак), у трох селі ў турму сваякі, а адзін (Но Му Хён) скончыў жыццё самагубствам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць