Грамадства5151

Бізнэсмен прывёз каранавірус у Мінск. Праз яго ў каранцін трапілі дактары «Ладэ», студэнты БДУ, вучні гімназіі №20 і парачка тэнісістаў

11 сакавіка работнікаў прыватнага медыцынскага цэнтра «Ладэ» адвезлі на каранцін: да іх завітаў пацыент, які выявіўся хворым на каранавірус. А на наступны дзень у каранцін масава звозілі людзей з факультэта міжнародных адносінаў БДУ: там у аднаго са студэнтаў таксама падазравалі захворванне.

Медыцынскі цэнтр «Ладэ». Фота Надзеі Бужан

Справа ў тым, што наведнік «Ладэ» — бацька таго самага студэнта БДУ.

«Нашай Ніве» вядомыя імя і прозвішча гэтага чалавека, але заканадаўства ахоўвае медыцынскую таямніцу і таму забараняе агучваць гэтыя звесткі.

Гэта буйны бізнэсмен, заснавальнік і кіраўнік шэрагу кампаній у Расіі і Беларусі. Ён вярнуўся з замежнай паездкі і не прызнаўся, што наведаў Італію.

Пра гэта распавёў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік:

«Пацыент, які быў шпіталізаваны 9 сакавіка ў Мінску з пнеўманіяй, [знаходзіцца] ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Ён схаваў і ад нас, і ад супрацоўнікаў «Ладэ», што знаходзіўся ў Паўночнай Італіі, бо прыляцеў ён рэйсам з Мюнхена».

«З ім размаўлялі па тэлефоне нядаўна, ледзь-ледзь гаварыў», — паведаміў «Нашай Ніве» адзін са знаёмых бізнэсмена.

Мужчыну стала кепска прыкладна 4 ці 5 сакавіка. Шпіталізавалі яго толькі 9 сакавіка. За гэты час ён меў больш за 90 чалавек «першага кантакту».

А праз два дні, 12 сакавіка, пачалася «масавая эвакуацыя» студэнтаў БДУ. Па словах навучэнцаў, у каранцін адправілі некалькі дзясяткаў чалавек, якія мелі стасункі з другакурснікам факультэта міжнародных адносінаў. Гэты другакурснік — сын таго самага бізнэсмена.

У выніку шпіталізавалі і студэнта, і яго аднакурснікаў, і жыхароў аднаго з інтэрнатаў БДУ, у якім жылі аднакурснікі студэнта. Вучняў вывозілі на машынах хуткай дапамогі. Цяпер іх чакае каранцін.

«Наша Ніва» звязалася з тым самым студэнтам. Ён адмовіўся ад каментароў, толькі коратка паведаміў, што з ім нібыта ўсё добра.

Аднак адна з сябровак студэнта ўсё ж паспела заразіцца. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя на брыфінгу 13 сакавіка.

Акрамя таго, на каранціне яшчэ трое чалавек. З імі бізнэсмен паспеў пагуляць у тэніс яшчэ 2 сакавіка.

«Да нас ён прыйшоў, калі адчуваў сябе добра. Разам з трыма партнёрамі пагуляў у тэніс, пасля з’ехаў. Добра, што тады корты былі пустыя, а дзіцячыя спаборніцтвы скончыліся гадзіны на тры раней. Пасля яны нікуды не заходзілі, адразу раз’ехаліся. Гэтыя госці нават раздзявальні звычайна не наведваюць, прыязджаюць у форме. Ды і пасля мы правялі дэзынфекцыю, таму цяпер усё дакладна нармальна.

Цяпер на каранціне трое: адзін наш работнік і двое тых гульцоў. Ні ў каго каранавірус не пацвердзіўся, але іх вырашылі патрымаць на каранціне два тыдні», — паведаміў «Нашай Ніве» Самуіл Каган, кіраўнік цэнтра алімпійскага рэзерву па тэнісе.

Таксама адзін з класаў мінскай гімназіі №20 перавялі на хатняе навучанне. Прычынай зноў стаў той самы бізнэсмен — у класе вучыцца яго дачка.

Ні ў дзяўчынкі, ні ў яе мамы каранавірус не знайшлі, яны знаходзяцца ў каранціне.

«Панікі няма. Той адзін клас быў адпраўлены на хатняе навучанне, але з панядзелка дзеці вернуцца ў школу. Дзяўчынка, чый бацька захварэў, пакуль што застанецца ў каранціне», — кажуць у школе.

Ці будуць бізнэсмена прыцягваць да нейкай адказнасці? Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя падчас брыфінгу заявілі, што пакуль галоўнае, каб ён выздаравеў. Аднак у любым разе беларускае заканадаўства не прадугледжвае пакаранне ў падобных сітуацыях.

Апытанка

Чытайце таксама:

У ізаляцыі пад наглядам медыкаў знаходзяцца 224 чалавекі з падазрэннем на каранавірус

У шпіталях Беларусі знаходзіцца ўжо 21 чалавек з каранавірусам

Каранавірус: Швецыя спыняе поўны ўлік інфікаваных і шпіталізацыю маладых — занадта дорага

Каментары51

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць