Грамадства55

Святкаванне Дня Волі ў Мінску адмянілі

Магчыма, пройдзе пазней.

Дзень Волі ў 2018 годзе, на 100-годдзе БНР, фота Сяргея Гудзіліна

Такім чынам аргкамітэт па святкаванні БНР-102 адклікаў заяўку на правядзенне мітынга-канцэрта ў сталіцы.

«Арганізатары лічаць, што падрыхтоўка мерапрыемства ва ўмовах, калі кожны дзень у Беларусі павялічваецца колькасць хворых на каранавірус, а афіцыйная інфармацыя аб распаўсюдзе віруса не выклікае даверу, выглядае недарэчнай. Зыходзячы з сітуацыі, аргкамітэт па святкаванні БНР-102 будзе вывучаць магчымасць правядзення мерапрыемства ў больш позні перыяд. Аб гэтым будзе паведамлена дадаткова», — гаворыцца ў паведамленні.

У аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2020 уваходзяць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рух «За Свабоду», Беларуская партыя «Зялёныя», БХД і АГП.

Правядзенне святкавання планавалася на 22 сакавіка (нядзеля), бо 25 сакавіка выпадае на сераду. Адным з месцаў правядзення магла стаць пляцоўка на вуліцы Кастрычніцкай.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць