Першыя лясныя пажары зафіксаваныя ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
«Адразу 4 выпадкі ўзгарання зарэгістраваныя ў лясгасах Брэстчыцы за мінулыя 2 дні. Усе пажары былі выяўленыя службовымі асобамі дзяржаўнай лясной аховы. Прычына ўзгаранняў — пераход агню ад сельгаспадпалаў», — распавялі ў прэс-службе.
Тры пажары зафіксаваныя на тэрыторыі Ганцавіцкага лясгаса і адзін — на тэрыторыі Лунінецкага.

Каментары