Улада

Эксперты: Сітуацыя на рынку крэдытавання жылля бязрадасная

Куплю (будаўніцтва) жылля ў Беларусі крэдытуюць усяго пяць з 31 банка. Прычым «Беларусбанк», «БПС‑Банк» і «Белінвестбанк» выдаюць крэдыты толькі ў беларускіх рублях, а «Белросбанк» і «Прыёрбанк», наадварот, — у валюце.

Сітуацыя на беларускім рынку крэдытавання куплі (будаўніцтва) жылля ў цэлым выглядае «па‑ранейшаму бязрадаснай».

Да такой высновы прыйшлі эксперты інтэрнет‑партала Infobank.by у сакавіцкім рэйтынгу крэдытаў на нерухомасць.

Зазначана, што куплю (будаўніцтва) жылля ў Беларусі крэдытуюць усяго пяць з 31 дзейнага банка. Прычым тры банкі — «Беларусбанк», «БПС‑Банк» і «Белінвестбанк» — выдаюць крэдыты толькі ў беларускіх рублях, а «Белросбанк» і «Прыёрбанк», наадварот, — у валюце.

Паводле звестак рэсурсу Infobank.by, працэнтныя стаўкі па крэдытах у апошні месяц стабілізаваліся.

У беларускіх рублях такія крэдыты (на агульных падставах) можна атрымаць пад 25—26% гадавых.
Больш за тое, зазначаюць эксперты, за мінулы перыяд «БПС‑Банк» знізіў працэнтную стаўку з 28 да 25% у беларускіх рублях.

«Беларусбанк», які яшчэ нядаўна абмяжоўваў выдачу крэдытаў толькі крэдытамі на будаўніцтва, цяпер па такой жа працэнтнай стаўцы (25%) крэдытуе і набыццё жылля.

«Белінвестбанк» выдае крэдыты на жыллё па стаўцы 26% гадавых, аднак прапаноўвае больш працяглы тэрмін — да 20 гадоў,
у той час як астатнія банкі абмяжоўваюцца тэрмінам крэдытавання ў 15 гадоў.

У «Белросбанка» і «Прыёрбанка», якія выдаюць крэдыты на жыллё ў валюце, працэнтныя стаўкі аднолькавыя — 17% гадавых. Аднак, улічваючы непрадказальнасць сітуацыі з курсам валют, трэба разумець, што вяртаць валютныя крэдыты банку прыйдзецца таксама ў валюце. Таму эканомія на працэнтнай стаўцы па валютным крэдыце можа абярнуцца вялікай курсавой розніцай у будучыні, падкрэсліваюць эксперты партала.

Разгляд крэдытных заявак у сакавіку адбываецца даволі хутка. Паводле звестак Infobank.by, найменшыя тэрміны разгляду — у «БПС‑Банку» і «Беларусбанку». У «Белінвестбанку» тэрмін разгляду вагаецца ў залежнасці ад філіяла ад двух да чатырох тыдняў. Частку дакументаў, неабходных для заключэння крэдытнага дагавора, для папярэдняга разгляду падаваць у банк не патрабуецца. У «Прыёрбанку» разгляд пакета дакументаў доўжыцца да двух тыдняў, у «Белросбанку» — да 20 каляндарных дзён.

Эксперты зазначаюць, што практычна ўсе банкі перагледзелі свае патрабаванні да даходу крэдытаатрымальніка і забеспячэння па крэдыце. «Тэндэнцыя цалкам відавочная — для таго каб банк выдаў крэдыт на жыллё, зарабляць сёння трэба значна больш, чым учора», — канстатуе інтэрнет‑рэсурс.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць