Грамадства5555

Лукашэнка: Ідыёт прыехаў з Італіі і ўвайшоў у кантакт з 340 людзьмі

З просьбай устрымацца ад падарожжаў па свеце і паклапаціцца пра сябе 20 сакавіка да беларусаў звярнуўся Лукашэнка. Гэты сюжэт з'явіўся ў эфіры тэлеканала СТБ. У гутарцы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, калі адзін з нашых суайчыннікаў утаіў інфармацыю пра свае падарожжы і ў выніку аказаўся носьбітам віруса.

І толькі калі стан стаў крытычным, звярнуўся да медыкаў. Яны, у сваю чаргу, вымушаныя былі ўзяць пад кантроль некалькі сотняў чалавек, з якімі кантактаваў заражаны.

Чытайце таксама: Бізнэсмен прывёз каранавірус у Мінск. Праз яго ў каранцін трапілі дактары «Ладэ», студэнты БДУ, вучні гімназіі №20 і парачка тэнісістаў

«Трэба людзей у рэшце рэшт прымусіць адказваць за сябе і за тых, хто з табой побач. Калі ты смаркаешся, прабач мяне, кашляеш і харкаеш, дык не выходзь на вуліцу і не атручвай іншых. Заразу не разнось. У гэтым сутнасць уся. Многія дзяржавы вельмі жорсткія меры ў гэтым плане робяць.

У вас можа быць пытанне: а я чаму гэтага не раблю? Скажу вам шчыра: мы не знаходзімся ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры», — сказаў Лукашэнка.

«Так, ёсць вось, я толькі што распавядаў пра аднаго ідыёта, нягодніка — як хочаш яго называй. Ну, зразумела, паехаў ты за мяжу. Зразумела, ты пабываў у Нямеччыне, Італіі, Францыі. Але ты прыедзь і скажы — мы цябе праверым, калі трэба, зробім адпаведнае заключэнне. Але ён жа каля 200 чалавек… Увайшоў у кантакт з імі. І нам — міністру аховы здароўя, вірусалогіі, урачам, людзям і іншым — прыйшлося працаваць за КДБ, міліцыю і іншых і з імі разам шукаць гэтыя кантакты. 340 чалавек! Дзякуй богу, што яны здаровыя аказаліся. Гэта не значыць, што яны не заражаныя былі. Яны проста перанеслі на нагах гэты вірус», — дадаў ён.

Каментары55

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 24

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць