Улада2727

Мілінкевіч: Казулін не бачыць пагрозы для незалежнасці, а я бачу

Лідэр Руху за Свабоду так і не наважыўся назваць Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенку палітвязнямі. «Хутчэй так, чым не», сказаў ён.

У Дзень Волі лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч правёў прэс‑канферэнцыю. Афіцыйная нагода — выказаць сваё меркаванне па пытанню развіцця дачыненняў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам у новых палітычных умовах.
Бо апошнім часам «журналісты і калегі выказваюць розныя інтэрпрэтацыі адносна пазіцыі Руху».

«Тая палітыка, якую праводзіць Еўрасаюз у дачыненні Беларусі праз «Усходняе партнёрства» — гэта новы крок у нашых стасунках. Я шчаслівы, што ў ЕС з’явілася новая стратэгія адносна Беларусі. І гэта выдатны шанец для нашай краіны», — сказаў А.Мілінкевіч.

Палітык зазначыў, што парушэнні правоў чалавека ёсць ва ўсіх шасці краінах, якія запрошаныя ва «Ўсходняе партнёрства», але Еўропа выбрала шлях перніка, а не пугі. Зараз не вядзецца гаворка пра разавую дэмакратызацыю, а пра паляпшэння ўмоваў праз супрацоўніцтва.

«У Беларусі, Малдовы і Ўкраіны з’яўляюцца выдатныя магчымасці ўступіць у Еўрасаюз. Канкрэтна Беларусі замінае аўтарытарызм, але ў пытаннях эканамічнага, навукова развіцця, адукацыі мы маем нават лепшыя пазіцыі, чым дзве іншыя краіны», — сказаў экс‑кандыдат на пасаду прэзідэнта.

Паводле ягоных словаў, цяпер найважнейшым становіцца пытанне прызнання ці непрызнання незалежнасці Абхазіі і Асеціі. «Калі Беларусь прызнае гэтыя дзяржавы, то супрацоўніцтва стане немагчымым».

Мілінкевіч расказаў, што напярэдадні меў дзвюхгадзінную сустрэчу з Аляксандрам Казуліным.

«У нас супрацьлеглыя пазіцыі. Я за супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, Казулін — за ізаляцыю. Я бачу пагрозу для незалежнасці, а Казулін не бачыць», — сказаў лідэр Руху за Свабоду.

Увогуле, на прэс‑канферэнцыі досыць шмат крытыкавалася дзейнасць апазіцыі. Мілінкевіч назваў аб’ектыўным тое становішча, што апазіцыя не ўдзельнічае ў дыялогу між Бруселем і Мінскам, бо яна слабая, маргінальная і раз’яднаная, не ўплывае на грамадства. Частку віны з сябе палітык не здымае.

Намеснік Мілінкевіча Віктар Карняенка таксама зазначыў, што такімі аморфнымі структурамі, як сённяшняя АДС, немагчыма перамагчы.

Лёгкае неразуменне выклікала пазіцыя Аляксандра Мілінкевіча па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Палітык так і не наважыўся назваць Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенку палітвязнямі. «Хутчэй так, чым не», сказаў ён. Аднак патрэбна дачакацца суду, хай праваабаронцы назавуць іх палітвязнямі, тады ўжо і мы следам.

Што датычыць удзелу Руху за Свабоду ў Кангрэсе еўрапейскіх сілаў, то канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Паводле Карняенкі, не трэба праводзіць нейкае параднае мерапрыемства, а рэальнае, якое прыме канкрэтнае рашэнне. Адной з умоваў удзелу з’яўляецца распрацоўка адзінай стратэгіі праеўрапейскіх сілаў на наступныя прэзідэнцкія выбары.

Мілінкевіч зазначыў, што няма чаго радавацца эканамічнаму крызісу, які насоўвацца на Беларусь. «Гэта несумленна ў дачыненні да людзей. Таксама не думаю, што крызіс прывядзе да дэмакратыі.
Ён можа дэстабілізаваць сітуацыі, і гэтым можа скарыстацца Расія», — зазначыў А.Мілінкевіч.

Яшчэ Мілінкевіч паабяцаў прыйсці на Дзень Волі і не галіць бараду. «Я тады сам сябе не пазнаю», — пажартаваў палітык.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро2

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць