Грамадства11

Докшыцы: адна сястра з каранавірусам, другая «з пнеўманіяй», муж памёр у шпіталі таксама ад «пнеўманіі»

Каранавірус выйшаў за межы Докшыц, дзе раённы шпіталь аддалі пад хворых на пнэўманію. «Радыё Свабода» зьезьдзіла ў вёску Гліннае Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці, дзе ў супрацоўніцы школы пацьвердзілі каранавірус. А ў яе сястры і швагра — двухбаковую пнэўманію.

«На пяць хвілін зайшлі ў госьці да сястры. Больш мы нідзе не былі»

Ад 1 красавіка ў вёсцы Гліннае на карантыне школа. Пасьля таго, як у адной з супрацоўніц пацьвердзілі каранавірус, яе калег на два тыдні адправілі на самаізаляцыю. Гэта пацьвердзіла дырэктарка Людміла Асіповіч, зь якой мы пагутарылі цераз плот яе дома. Паводле яе, усе кантакты першага ўзроўню праверылі і больш ні ў кога каранавірус у вёсцы не пацьвердзілі. Але ўсё адно да 14 красавіка супрацоўнікі, якія кантактавалі з інфікаванай калегай, застаюцца на хатняй самаізаляцыі.

«У нас тут усё пад кантролем, — расказалі нам у вясковым фэльчарска-акушэрскім пункце. — Вось у журнале я ўсё вяду. Калі хто зьвернецца з высокай тэмпэратурай, я павінна адразу паведаміць у Докшыцы».

У ФАПе месьціцца і аптэка. Тут ёсьць і маскі, і аднаразовыя пальчаткі.

У пятніцу, калі карэспандэнты «Свабоды» прыехалі ў Гліннае, вярнуўся з карантыну муж хворай на COVID-19. Ён тры дні быў у аздараўленчым лягеры ў вёсцы Вітунічы, куды звозілі кантакты першага ўзроўню ў Докшыцкім раёне.

Пётра Д. сказаў, што перад тым, як ягонай жонцы стала блага, яны езьдзілі ў госьці да яе сястры ў Докшыцы. Больш нідзе ні ён, ні жонка апошнім часам не былі.

«Яны ўжо хварэлі тады. Швагер яе скруціўшыся ляжаў з тэмпэратурай. Але я во толькі зайшоў і выйшаў ад іх. Жонка, можа, хвілін зь пяць пагаварыла зь сястрой, і мы паехалі», — расказаў Пётра Д.

Неўзабаве пасьля таго візыту стала кепска ягонай жонцы. Яе ванітавала, і сужэнцы выклікалі «хуткую». У шпіталі Лідзіі Д. зрабілі тэст на COVID-19, які даў станоўчы вынік.

«Усе зьдзіўляюцца, адкуль я заразілася»

Тым часам швагру Лідзіі ў Докшыцах стала горш, і яго шпіталізавалі разам з жонкай. Абаім паставілі двухбаковую пнэўманію. Цэлы тыдзень у розных палатах докшыцкай лякарні ляжалі трое сваякоў. Але каранавірус пацьвердзіўся толькі ў Лідзіі.

«Усе зьдзіўляюцца, адкуль я заразілася, — кажа па тэлефоне Лідзія Д. — У вашых, кажуць, няма каранавірусу. А вы адкуль яго ўзялі? Мая суседка па палаце таксама ня ведае, дзе заразілася на той «кавід».

9 красавіка, пасьля некалькіх дзён, памёр яе швагер Аляксандар Ш. Апошнія дні ён знаходзіўся ў рэанімацыі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. У папярэдніх аналізах каранавірусу ў яго не знайшлі. Пахаваньне праходзіла ў закрытай труне.

Стан абедзьвюх сёстраў добры. У Лідзіі ўвогуле не было ўскладненьняў. Яна сябе добра адчувае. Яе сястра працягвае лячэньне.

Увесь шпіталь у Докшыцах, як пісала «Свабода», перапоўнены людзьмі з пнэўманіяй. Пад прыём такіх пацыентаў перавялі дзіцячае, хірургічнае, гінэкалягічнае аддзяленьні і былы радзільны дом.

«Вы напішыце пра нашых мэдыкаў. У нас жа тут лязарэт, і яны працуюць, як на вайне, — дзень і ноч. Апякуюцца над намі. Вось хто героі», — сказала Валянціна Ш.

Тым часам улады адмаўляюць у камэнтарах. Колькі на сёньня ляжыць чалавек у лякарнях Докшыц і Бегамлі, невядома. У колькіх выяўлены каранавірус, таксама. Намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан казала, што ня будзе агучваць колькасьць хворых у Докшыцах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд4

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары81

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў4

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць