Навука і тэхналогіі3838

Каранавірус — прадукт кітайскіх рук? Нобелеўскі лаўрэат лічыць, што так. Большасць навукоўцаў нязгодныя

Французскі вірусолаг Люк Мантанье, узнагароджаны ў 2008 годзе Нобелеўскай прэміяй па медыцыне за адкрыццё ВІЧ, выказаў супярэчлівую гіпотэзу пра паходжанне Covid-19, піша Le Monde.

Люк Мантанье

У інтэрв'ю прафесар кажа, што ён не верыць, што Covid-19 з'явіўся на рынку па продажы дзікіх жывёл. «Гэта прыгожая легенда, але гэта немагчыма. Вірус з'явіўся ў лабараторыі ва Ухані», — кажа ён.

«Лабараторыя горада Ухань спецыялізуецца на гэтых каранавірусах з пачатку 2000-х гадоў. У іх ёсць вопыт у гэтай галіне», — кажа ён.

Прафесар расказаў, што разам са сваім калегам матэматыкам Жан-Клодам Перэзам прааналізаваў паслядоўнасць геному новага тыпу каранавіруса.

Вірусолаг адзначыў, што ў падобных высновах яны былі не першымі. Паводле яго слоў, індыйскія даследчыкі спрабавалі апублікаваць працу, у якой заяўлялі, што ў гэты геном уставілі частку віруса імунадэфіцыту чалавека, верагодна, каб зрабіць вакцыну супраць ВІЧ.

Варта адзначыць, што ў апошнія гады Люк Мантанье мае неадназначную рэпутацыю ў навуковых колах, і яго заяву пра COVID-19 сустрэлі са скепсісам.

У 2009 годзе ён высунуў супярэчлівыя тэорыі аб паходжанні ВІЧ і яго перадачы. У 2017 годзе 100 акадэмікаў асудзілі яго антывакцынатарскія пазіцыі.

Індыйскія навукоўцы, на якіх спасылаецца прафесар, самі адклікалі сваю працу, бо самастойна пазней выявілі, што супольны фрагмент новага каранавіруса і ВІЧ насамрэч знаходзіцца ў 15 розных вірусах, сярод якіх вірус нектарына і вірус асы. Большасць навукоўцаў схіляюцца да думкі, што новы вірус усё ж узнік натуральным шляхам. Штучна створаныя вірусы існуюць, але яны ўсе зробленыя даволі прымітыўным спалучэннем фрагментаў існуючых прыродных вірусаў.

Рэдактары вірусаў існуюць, і сярод іх славуты інструмент Crispr-Cas9, але, кажа навуковец Гаэтан Бурж'ё (Gaëtan Burgio), які сам карыстаецца дадзеным рэдактарам, «на генетычным узроўні ў каранавірусе столькі адрозненняў, што іх практычна немагчыма было б выканаць з дапамогай Crispr. Гэтая гіпотэза цалкам абсурдная», — кажа Бурж'ё, генетык з Australian National University.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне71

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць