Ежа11

«Е-дастаўка» вярнула замовы «дзень у дзень» і знізіла мінімальную суму для пенсіянераў

«Е-дастаўка» знізіла да 25 рублёў мінімальную суму замовы для пенсіянераў ад 75 гадоў і інвалідаў. Інтэрнэт-гіпермаркет таксама павялічыў колькасць рэйсаў і аднавіў дастаўку «сёння на сёння». Усім беларусам раяць устрымацца ад неабавязковых паездак у вялікія выходныя.

«Е-дастаўка» пашырыла штат і павялічыла магчымую колькасць даставак. На сайце зноў з'явілася магчымасць замовы «Сёння на сёння», дадалася і опцыя замовы на 2 дні наперад. Вольны час дастаўкі ўзнікае на працягу дня.

«Вялікія выходныя мы прапануем беларусам правесці дома. Мы пашырылі штат і рэзка павялічылі колькасць інтэрвалаў для дастаўкі, таму ўжо ў вялікія выходныя будзе значна прасцей зрабіць заказ у зручны для сябе час. Сваім бацькам можна аформіць бескантактную дастаўку і тым самым засцерагчы ад лішніх кантактаў. Лепш пакуль застацца дома і прыгатаваць любімыя стравы дома, каб паберагчы сябе, сваю сям'ю і медыкаў, якія змагаюцца з пандэміяй», — раіць дырэктар «Е-дастаўкі» Юрый Бутурля.

З'явілася і новая льгота: мінімальная сума замовы для інвалідаў ўсіх трох груп і пенсіянераў ад 75 гадоў зніжана да 25 рублёў. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі таксама даступная дадатковая зніжка ў 5% на ўсе тавары. Тым самым у «Е-дастаўцы» хочуць падтрымаць людзей з зоны рызыкі, каб тыя бераглі здароўе і заставаліся дома.

«Дастаўка на 25 рублёў глыбока стратная і не пакрывае нават заробкаў работнікаў. Але важна цяпер дапамагчы пажылым людзям і інвалідам, каб яны не рызыкавалі сваім здароўем і выходзілі на вуліцу толькі дзеля шпацыру на свежым паветры», — адзначае Юрый Бутурля.

Каб аформіць замову з выкарыстаннем льготы, трэба пасля аўтарызацыі перайсці ў раздзел «Пакінуць водгук ці прэтэнзію» і абраць у якасці тэмы «Задаць пытанне». У акенцы «Паведамленне» можна пакінуць заяўку на атрыманне льготы і прымацаваць фота пашпарта і пенсійнага пасведчання, альбо пасведчання інваліднасці (з двух бакоў). Дзеці могуць зрабіць гэта за бацькоў.

Попыт на дастаўку прадуктаў у Беларусі вырас у красавіку на чвэрць. Зараз беларусам развозяць больш за 130 тон прадуктаў штодня — на 30 тон больш, чым раней. У працэс ўцягнуты больш за 2300 чалавек. У сакавіку «Е-дастаўка» ўзяла да сябе 200 чалавек, а ў красавіку, як чакаецца, прырасце яшчэ на 500 чалавек. Сярод іх — работнікі сферы грамадскага харчавання, пацярпелыя ад каранакрызісу.

У Мінску дастаўкай карыстаецца кожная трэцяя сям'я. Каб забяспечыць больш мінскіх сем'яў прадуктамі, быў запушчаны інтэрнэт-дыскаўнтар «ХІТдастаўка». Яго асартымент складаецца з найбольш запатрабаваных тавараў «Е-дастаўкі», якіх цяпер больш за 1300 найменняў. Мінімальная сума замовы — 35 рублёў. З 25 красавіка, акрамя анлайн-аплаты на сайце, сэрвіс дасць магчымасць разлічыцца за прадукты наяўнымі або карткай з кур'ерам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу6

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу6

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць