Музыка11

Новае вымярэнне беларускай фолк-музыкі. Паслухайце жывы сэт Shuma ВІДЭА

Апошнім часам у Shuma адбылося шмат цікавых падзей: гурт атрымаў прэмію Сяргея Курохіна ў намінацыі «Этнамеханіка», узяў удзел у маштабным праекце «Еўрапейскі стадыён культуры», а кліп на песню «Хмаркі» стаў лаўрэатам берлінскага фестывалю музычнага відэа. Таксама беларусы трапілі ў топы прэстыжных замежных анлайн-часопісаў: Resident Advisor вылучыў іх у топ гуртоў з пост-савецкай прасторы, а beehype уключыў трэк Kusta ў топ-99 песень мінулага года.

Але найбольш значнай падзеяй было нараджэнне дзяцей у салістак Shuma, чаму быў прысвечаны апошні альбом «Me, Mother». Абраныя песні з гэтага рэлізу гурт сыграў у студыі Belsat Music Live у фармаце Premium.

Здымкі праграмы адбыліся 15 сакавіка, на дзень народзінаў Русі, у коле сяброў і прыхільнікаў Shuma. Гэта апошняе выданне BML Premium, якое паспелі зняць з гледачамі.

На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай ж версіі, якая размешчана ў суполках у Facebook і Укантакце, удзельнікі гурта ў размове з Міраю Шульц распавядаюць пра свой першы выступ у студыі BML два гады таму, музычныя густы маленькіх дачок салістак Shuma, фемінісцкія месэджы ў беларускай фолк-музыцы, а таксама гісторыю запісу апошняга альбома.

Любы глядач BML можа выйграць прызы ад Shuma: плыткі, паштоўкі, налепкі, цішотку, а таксама два квіткі на канцэрт гурта. Іх атрымае той, хто найбольш удала перакладзе песню «Сонца» на англійскую мову. Варыянты дасылайце ў каментарах да праграмы ў YouTube.

Поўная версія тут:

УКантакце — vk.cc/atWZte

Facebook — bit.ly/shumabml

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць. 

Падпішыцеся на канал!

Чытайце таксама:

Ганна Шаркунова стала спяваць па-беларуску і запісала кавер на Міхалка. Паглядзіце яе жывы выступ ВІДЭА

Галоўныя хіты і новае гучанне легендарнага гурта. Паслухайце жывы сэт Pomidor/OFF ВІДЭА

Паслухайце, як гучыць новая беларуская музыка. Фіналісты конкурсу «Заспявай-6» у студыі Belsat Music Live ВІДЭА

Каментары1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць