Грамадства44

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты парламентам закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», паведамляе БелТА.

У законе вызначаны катэгорыі грамадзян, якія падлягаюць вызваленню ад пакарання: непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, маючыя дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды I і II групы, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні ў перыяд праходжання службы, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі асуджаных і абвінавачаных. Паводле даных Міністэрства ўнутраных спраў, колькасць такіх грамадзян складзе амаль 5,4 тысячы чалавек.

Асобным катэгорыям асуджаных, якія не падлягаюць поўнаму вызваленню ад крымінальнай адказнасці, прадугледжваецца скарачэнне тэрміну пакарання ў выглядзе пазбаўлення або абмежавання волі на 1 год. Іх колькасць складзе амаль 6,4 тыс. чалавек. У сувязі са знакавай гістарычнай датай і кіруючыся гуманным падыходам, у адрозненне ад папярэдняй амністыі 2019 года кола такіх асоб пашырана за кошт грамадзян, асуджаных за карупцыйныя злачынствы, а таксама за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў (за выключэннем паўналетніх, асуджаных за нарказлачынствы, што ўчынены ў складзе арганізаванай групы або з выкарыстаннем лабараторнага абсталявання, а таксама прывялі да смерці чалавека).

Разам з тым амністыя не дапускае сітуацыю, калі могуць быць пастаўлены пад пагрозу інтарэсы стабільнага прававога парадку і грамадскай бяспекі. Таму ў законе дакладна вызначаецца пералік катэгорый грамадзян, якія ўчынілі злачынствы, на якіх амністыя не распаўсюджваецца. У прыватнасці размова ідзе аб асобах, якія ўчынілі злачынствы супраць дзяржавы, забойства, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што прывялі да смерці, злачынныя дзеянні сексуальнага характару, іншыя злачынствы, якія характарызуюцца павышанай грамадскай небяспекай (у тым ліку парушэнне правіл дарожнага руху ў стане ап'янення, што прывяло да смерці або цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Амністыя таксама не закране асоб, якія ўчынілі новыя наўмысныя злачынствы пасля папярэдніх актаў амністыі або памілавання, не кампенсавалі нанесеную шкоду (урон), не выплацілі атрыманы злачынным шляхам даход, дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў, злосна парушаюць парадак адбывання пакарання.

Амністыя таксама не распаўсюджваецца на асоб, якім пакаранне ў выглядзе смяротнай кары ў парадку памілавання заменена пазбаўленнем волі або пажыццёвым зняволеннем, або на тых, якім пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення заменена пазбаўленнем волі, а таксама да асуджаных да пажыццёвага зняволення.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

АЗС выступілі супраць рэгулявання цэн у сваіх крамах на запраўках4

Украіна заявіла пра расійскія абстрэлы падчас перамір'я1

Маладога дальнабойшчыка Дзяніса з-пад Чачэрска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць