Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 20 мая ў свеце зарэгістравана 4 988 831 выпадак каранавіруса, памерлі 324 958 чалавек.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 570 583 выпадкі каранавіруса, а памерла 93 533 чалавекі, з іх 1552 — за ўчора. У Расіі зафіксавана 299,9 тысячы выпадкаў каранавіруса, 115 чалавек памерлі учора. У Іспаніі каранавірус выяўлены ў 278,8 тысячы чалавек, 69 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША ў Бразіліі (1130), Вялікабрытаніі (545) і Італіі (162).
19 мая ў свеце зафіксавана 94 813 новых выпадкаў.

За 19 мая зафіксавана 4589 смерцяў ад каранавіруса.

Каментары