Грамадства6060

Сёстры Груздзевы: Мы не прастытуткі. Мы сумленныя дзяўчыны, да якіх не дакрануўся ніводзін мужык

Пару дзён таму беларускія спявачкі сёстры Груздзевы ўзарвалі інтэрнэт. Не новым кліпам, а праграмным допісам — «Не можам маўчаць!!! Лукашэнка наш прэзідэнт».

У фэйсбуку амаль 2000 лайкаў, большасць якіх рагочуць ці злуюцца. У інстаграме — больш за 5000 каментароў, пераважна асуджальных.

Чытайце таксама. Сёстры Груздзевы: Мы баімся, што да ўлады прайдзе Бабарыка. Ён не можа нічога зрабіць са сваім жыватом

«Наша Ніва» вырашыла пацікавіцца ў артыстак, ці не пашкадавалі яны пра тую гучную заяву.

Фота з Facebook

Аляксандра Груздзева тлумачыць, што публічна выказацца яна вырашыла пасля таго, як патрапіла ў фэйсбуку на суполку «Хопіць баяцца». 

«У мяне, як у рускага чалавека (у нас з сястрой проста прозвішча рускае), унутры нейкі бруд пасяліўся. Думаю: ай, не буду ў гэта ўсё ўлазіць. А пасля разумею, што калі не выкажу свой пункт гледжання цяпер, то сябе не буду паважаць як асобу».

Параілася з сястрой і апублікавала пост. Таго, што ён збярэ тысячы негатыўных каментароў, спявачкі ніяк не чакалі.

«Думалі: ну хто мы такія? Не зоркі сусветнай велічыні, каб хтосьці нас каментаваў. Апублікавалі сваю грамадзянскую пазіцыю — бо разрывае нас. Тыя, хто з намі знаёмы, ведае, што мы не прастытуткі, не прадажныя — мы так выхаваны. Інакш калі б мы былі такія, мы выступалі б паўсюль, дзе толькі можна.

Думалі, 5-10 чалавек паглядзяць пост і пойдуць займацца сваімі справамі. Але тое, што пачалося… Разумееце, мы толькі пасля ўбачылі, што Перліна так ганьбілі — калі б даведаліся раней, што такое можа быць, не ведаю, ці напісалі б гэты пост. Магчыма, пабаяліся б».

Аляксандра суткі не спала, піла таблеткі і валяр’янку. 

«Ведаеце, чаму на нас напалі? Бо адчуваюць, што гэта не замова. Калі б такі пост напісала Алёна Ланская, хтосьці сапраўды набліжаны да ўлады, хто гэтыя гады ззяў на канцэртах, можна было б так падумаць. А што мы? Белыя вароны.

Тое, што робяць з намі, — спрабуюць патапіць нашу ўпэўненасць у сабе, нашы погляды. Каб мы змянілі сваё меркаванне дзеля ўхвалення нейкай уяўнай купкі людзей.

Наш дырэкт узарваны, мы не паспяваем выдаляць паведамленні. Адна жанчына нам напісала: гарэць у пекле вам і вашым дзецям. Шмат абразаў — што мы падсцілкі, прыкарытніцы. Пішуць: скажыце, колькі вам заплацілі? А хто мы такія, каб нам плаціць? Хіба мы на вяршыні беларускага алімпу, нас ведаюць, часта паказваюць па тэлебачанні?»

Нягледзячы на шквал негатыву, спявачкі не баяцца выходзіць на вуліцу.

«Бо ў нас ёсць мазгі. Мы разумеем, што гэта арганізаваныя праплачаныя каментары Бабарыкі і Белгазпрамбанка. Упэўненыя ў гэтым на мільярд працэнтаў!

Нават Перлін, публічная асоба, не змог вытрымаць і закрыў свае каментары. А мы ніколі не закрыем! Гэта будзе толькі на руку тым, хто спрабуе нас зламіць. У нас вельмі моцны дух, у нас было ў жыцці столькі сітуацый!»

Аляксандра ўспамінае, што літаральна за дзень да прыходу шалёнай папулярнасці ёй быў нядобры знак.

«Мне звоняць у дзверы — суседка. Кажа: на ваш балкон упаў мой пояс. Я выходжу, гляджу: там чорны атласны пояс. Я веру ў прыкметы — значыць, на нас зваліцца нейкая чарната, бруд. Я ўзяла і скінула яго на зямлю, каб не несці праз кватэру.

Да нас бруд не прыліпае. Мы чыстыя, сумленныя, простыя дзяўчыны, да якіх не дакрануўся ніводзін мужык, якія ніколі ні пад каго не ляглі! У нас крыштальна чыстая біяграфія!

А тыя, хто выказаўся супраць прэзідэнта, — ім ёсць што губляць пры дзеючай уладзе. Магчыма, вельмі шмат ім паабяцалі».

Груздзевы не адмаўляюцца ні ад аднаго напісанага слова і паўтараюць, што выказваліся ад душы.

«Мы баімся Майдана. Мы разумеем, што не ўсё ідэальна ў нашай краіне, але не хочам жыць, як ва Украіне», — акрэслілі сваю пазіцыю сёстры і дадаюць, што ў будучыні, магчыма, паспрабуюць сябе ў якасці дэпутатак.

Чытайце таксама. Алег Гайдукевіч: «Не магу быць прастытуткай, галасуйце за Лукашэнку»

Каментары60

Цяпер чытаюць

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ5

Мінчанку ў снежні ўджаліла аса. Навуковец растлумачыў, як такое магчыма

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў2

Вулічны артыст атрымаў 50% апёкаў падчас фаер-шоу ў Пецярбургу. На яго выліла газу п'яная глядачка7

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд2

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна31

Войска Расіі ўдарыла па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці: 7 загінулых, 15 параненых

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне пра помсту». ЗША нанеслі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць