Выбары-202088

Стоп-фэйк: фермер Ганцэвіч заявіў, што Ярмошына зрабіла яго кандыдатам у прэзідэнты нават без 100 тысяч подпісаў

Па сацыяльных сетках распаўсюджваецца здымак фэйкавага дакумента, які нібыта атрымаў з Цэнтрвыбаркама блогер-фермер Юрый Ганцэвіч.

Ганцэвіч быў адзін з 15 зарэгістраваных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, але нават не стаў збіраць подпісы ў сваю падтрымку.

Тым не менш адправіў у Цэнтрвыбаркам заяву: прашу зарэгістраваць мяне кандыдатам.

Якая аргументацыя ў Ганцэвіча? Паводле артыкула 38 Канстытуцыі, грамадзяне маюць права свабодна абіраць і быць абранымі ў дзяржаўныя органы. А тое, што ў артыкуле 81 Канстытуцыі згадваюцца нейкія 100 тысяч подпісаў, то гэта супярэчыць магчымасці абрацца прэзідэнтам. А значыцца, маўляў, не перашкаджайце мне стаць кандыдатам.

Блогер даслоўна зачытвае сваю заяву, трымае дакумент у кадры. А пасля пачынае зачытваць адказ старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Вось толькі гэты адказ ён паказвае літаральна на секунду, а пасля прыбірае яго з камеры.

Ганцэвіч зачытвае словы Ярмошынай: «Вашы патрабаванні не супярэчаць патрабаванням Канстытуцыі. Цэнтрвыбаркам абавязаны ў сваёй дзейнасці кіравацца нормамі заканадаўства і мае права задаволіць ваша патрабаванне…» — «Дзякуй вам, Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, што вы мне далі магчымасць паўдзельнічаць у выбарах-2020!» — падсумоўвае Ганцэвіч. Ён назваў свой ролік «Мяне зарэгістравалі без 100 тысяч подпісаў».

Аднак у рэальнасці ў тэксце (тым самым, паказаным на секунду) пазначана, што Цэнтрвыбаркам не мае права зарэгістраваць Ганцэвіча кандыдатам, бо яго патрабаванне супярэчыць Канстытуцыі.

Навошта блогеру-фермеру было падманваць гледачоў, незразумела.

Каментары8

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць