Літаратура

«Акадэмкніга» прапануе: падборка кніг да 3 Ліпеня

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

Васіль Быкаў. Знак бяды. Абеліск. Жураўліны крык: аповесці

Мастацкая літаратура, 2019 — 399 с.

У кнігу Народнага пісьменніка ўвайшлі творы, якія сталі класікай беларускай літаратуры.

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!

Кн. 1. Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; склад.: A. М. Літвін, A. А. Крыварот, К. Д. Ганчарэнка; рэдкал.: A. А. Каваленя (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 451 с.

У выданні прадстаўлены ўспаміны і дакументальныя матэрыялы, сабраныя ў Інстытуце гісторыі НАН.

Разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў настаўнікаў, студэнцкую і вучнёўскую моладзь.

Сузор'е герояў зямлі беларускай

(Беларусь памятае: у імя жыцця і свету.) Укладальнікі: Б. Даўгатовіч, А. Каваленя. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019 — 360 с.

Ілюстраваная энцыклапедыя прысвячаецца героям беларускай зямлі. Сярод іх лётчыкі і танкісты, маракі і сувязісты, пяхотнікі і кавалерысты, медыкі і артылерысты, а таксама партызаны і падпольшчыкі.

Мікалай Дзенісевіч. Фінскі капкан: успаміны і разважанні былога малалетняга вязня фінскага канцлагера

Сведчанні былога вязня канцлагера Хепасуа. Матэрыялы разлічаны на гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі Другой сусветнай.

Неаніла Цыганок. Асіповічы: трагічныя старонкі

Выдавецтва: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020 — 128 с.

Кніга прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У цэнтры ўвагі трагедыя татальнага знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі яўрэйскага насельніцтва. Немагчыма без болю чытаць пра шматмесячныя пакуты і страшную гібель выхаванцаў Крынкаўскага дзіцячага дома, ператворанага нацыстамі і іх памагатымі ў сапраўдны дзіцячы канцлагер. Многія старонкі кнігі прысвечаны гісторыі горада Асіповічы і былых мястэчак на тэрыторыі раёна, дзе традыцыйна жылі яўрэі.

Леанід Емяльянаў. Малыя пакутнікі вайны

Беларуская навука, 2020 — 295 с.

У кнізе сабраныя ўспаміны дзяцей вайны — апошніх яе сведак і пакутнікаў. Апісваюцца падзеі, якія адбываліся ў час акупацыі на тэрыторыі Беларусі і часткова — Расіі. Сваімі ўражаннямі пра той страшны перыяд дзеліцца і сам аўтар.

Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны

(Залатая калекцыя беларускай літаратуры; Т. 19). уклад., прадм. і камент. A. І. Бельскага; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. Мастацкая літаратура: 2020 — 831 с.

Упершыню пад адной вокладкай сабраныя творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і адносна нядаўна вернутыя ў гісторыка-літаратурны кантэкст. Аўтары зборніка — класікі, знакавыя і вядомыя пісьменнікі, а таксама паэты, якія загінулі на фронце.

Андрэй Аўдзей, Павел Гушынец. Вайна дзяўчынкі Сашы

Перад людзьмі, лёсы якіх апісаны ў гэтай кнізе, стаяла кароткая і простая задача: «выжыць». Яе героі — рэальныя людзі. У 1941-45-х гадах ім было 4, 5, 12, 16 гадоў. Хтосьці правёў гады вайны на акупаванай тэрыторыі, хтосьці быў сагнаны ў Нямеччыну, хтосьці галадаў і мёрз у абложаных гарадах.

Гэтыя людзі ўжо распавядалі свае гісторыі — дзецям, унукам, карэспандэнтам раённых газет. Але газета выйдзе, праляжыць тыдзень і знікне ў смецці. Трохі даўжэй гісторыя пражыве ў памяці дзяцей. Гэтая кніга напісаная, каб успаміны захаваліся на дзесяцігоддзі. Каб ні ў каго не ўзнікла спакусы «паўтарыць».

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Каментары

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць