Грамадства2121

«Хуліганства — гэта ўдзел у арганізацыі афіцыйнага мерапрыемства». Судзяць дыджэяў, што ўключылі ўчора «Перамен»

Фота Надзеі Бужан

Працэс праходзіў у судзе Цэнтральнага раёна. Галанава абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні міліцыі і дробным хуліганстве, піша «Радыё Свабода».

На праўладным мерапрыемстве дыджэі ўрубілі «Перамен!» Цоя ВІДЭА

Кірыла Галанава судзілі ў адзін час з Уладзіславам Сакалоўскім, працэсы праходзілі адначасова на розных паверхах будынку суда. Абвінавачаных на працэс не прывозілі, разгляд справы адбываўся праз скайп.

«6 жніўня каля 19:00, знаходзячыся на вуліцы Кахоўскай у прысутнасьці вялікай колькасьці людзей, сьвядома сарваў правядзеньне заплянаванага сьвяточнага канцэрту, — гаворыцца ў першым пратаколе, складзеным на Галанава. — Уключыў музыкальную кампазыцыю, якая не адпавядала фармату праведзенага мерапрыемства. На заўвагі не рэагаваў. Чым праявіў яўную непавагу да грамадзтва».

Паводле іншага пратаколу, Кірыл Галанаў падчас затрыманьня аказаў непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

«Спрабаваў уцякаць, — агучыла пратакол судзьдзя. — Хапаўся за форменную вопратку».

Кірыл Галанаў пагадзіўся зь першым пратаколам, зьмест другога назваў хлусьнёй.

«Я працаваў на мерапрыемстве ля кінатэатра «Кіеў», — расказаў Кірыл Галанаў у судзе. — Ставілі гук. Там было мерапрыемства, арганізаванае для таго, каб сарваць мітынг Сьвятланы Ціханоўскай. Мне было гэта максымальна непрыемна. Я паведаміў пра гэта кіраўніцтву Палацу моладзі. Пазваніў дырэктарцы асабіста і ад нас дваіх расказаў, што не хачу працаваць там. Што магу дацярпець адзін дзень, але потым хачу ўзяць адгулы за свой кошт. Альбо ўвогуле звольніцца. Дырэктарка папрасіла пачакаць, не гарачыцца. Мне не праблема працаваць, я магу працаваць суткамі. Мне праблема такімі бруднымі рэчамі займацца».

Па словах Кірыла Галанава, песьню гурта «Кіно» яны з напарнікам спампавалі з інтэрнэту.

«Спампавалі, чакалі зручнага моманту, каб яе ўключыць, — расказаў на судзе Галанаў. — Па сваіх асабістых перакананьнях мы былі павінны знаходзіцца сярод людзей, якія туды прыйшлі. А не сярод арганізатараў. Калі мы ўключылі песьню, ніхто з людзей не прасіў яе выключыць, не было заўвагаў. Потым зьявіліся людзі ў гарнітурах і не папрасілі выключыць музыку, а пачалі вырываць шнуры з апаратуры… Я прызнаю, што займаўся хуліганствам. Але хуліганствам я займаўся тым чынам, што ўдзельнічаў у арганізацыі афіцыйнага мерапрыемства».

Падчас дачы паказаньняў Кірыл Галанаў яшчэ раз расказаў, што не супраціўляўся падчас затрыманьня.

У 14.05 суд абвясціў рашэнне па справе Кірыла Галанава — 10 сутак.

Уладзь Сакалоўскі таксама асуджаны на 10 сутак.

Апытанка

Каментары21

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць