Грамадства55

Невядомы паскардзіўся на бел-чырвона-белы сцяг у гродзенскай «Цудоўні». Міліцыя канфіскавала яго і склала пратакол

Каля 13.00 у краму «Цудоўня» прыйшла міліцыя. Яны сказалі прадаўцу, што ў іх дыспетчарскую службу паведамілі пра тое, што на Кірава, 3 вісіць бел-чырвона-белы сцяг. Цяпер, паводле версіі міліцыі, гэта падпадае пад арт 23.34 КоАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па арт. 23. 34 КоАП і канфіскавалі сцяг.

Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол агляду, распавёў Hrodna.life прадавец Антон Шаранкевіч. Ён быў сведкам акта канфіскацыі сцяга.

— Спыталі, што гэта за месца, з якой мэтай быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Яны сказалі, што гэта падпадае пад арт. 23.34 КоАП. Мы растлумачылі, што мэты ўдзелу ў масавых мерапрыемствах не было. Сцяг — гэта маркер, вонкавая рэклама, якая ўпрыгожвае нашу вітрыну і запрашае сюды нашых пакупнікоў. Яна прама асацыюецца з нашым кірункам — беларускай традыцыяй, этнаграфіяй, гісторыяй, культурай.

Тлумачэнні Антона запісалі ў пратакол, пасля чаго канфіскавалі сцяг. Паперу аб акце канфіскацыі не склалі. Фотакопію пратаколу зрабіць не дазволілі. Пратакол перанакіруюць да ўчастковага, той будзе камунікаваць з гаспадаром крамы.

У «Цудоўні» ўжо вывесілі новы сцяг.

Каментары5

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў43

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць