Культура22

Пішаце вершы, рэдагуеце і перакладаеце тэксты? Запісвайцеся на Школу маладога літаратара

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» запрашае ў Школу маладога літаратара «W/Rights». Калі табе да 35 гадоў і ты пішаш паэзію, крытыку, рэдагуеш альбо перакладаеш тэксты — смела падавай заяўку.

«W/Rights» аб'ядноўвае паэтаў, крытыкаў, рэдактараў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі паляпшаюць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымліваюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў. Праект ажыццяўляецца ў партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», праваабарончай ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

Выкладанне ў Школе будзе весціся на двух аддзяленнях: «Паэзія/Пераклад паэзіі» і «Крытыка/Літаратурнае рэдагаванне».

Навучанне ў Школе — бясплатнае!

Школа маладога літаратара «W/Rights» — гэта:

  • базавыя веды ў галіне культурніцкіх правоў,
  • актуальныя практыкі creative writing,
  • камунікацыя і ўзаемнае абмеркаванне тэкстаў з калегамі,
  • тэорыя крытыкі, паэзіі і паэтычнага перакладу,
  • навучанне асновам прамоцыі, краўдфандынга і фандрайзінга ў сферы культуры,
  • семінары па выяўленні мовы варожасці ў тэкстах,
  • воркшопы з найлепшымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі,
  • сустрэчы з выдаўцамі, дызайнерамі і спецыялістамі па аўтарскім праве,
  • магчымасць надрукаваць свае творы.

Умовы паступлення:

Узрост: 18-35 гадоў.

Заяўка на адрас [email protected] 

Што павінна быць у заяўцы

1) узор водгуку/рэцэнзіі на прачытаную кнігу (для аддзялення «Крытыка/Літаратурнае рэдагаванне») альбо паэзіі/перакладу (для аддзялення «Паэзія/Пераклад паэзіі») любога жанру на беларускай мове аб’ёмам 2—5 старонак,

2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце навучацца ў Школе,

3) спіс з 5—10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

Правілы афармлення заяўкі:

* Тэма ліста: W/Rights з пазнакай «Крытыка/Літаратурнае рэдагаванне» альбо «Паэзія/Пераклад паэзіі».

* Вашы тэксты, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце.docx (.doc). На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

* Файл назавіце лацінкай наступным чынам: ваша прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, ваша імя. Напрыклад:

  • Pashkevich_Alaiza.docx
  • Bahdanovich_Maksim.docx

Заяўкі для паступлення прымаюцца на электронную пошту: [email protected] да 1 кастрычніка 2020 года.

Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы. Пры паспяховым залічэнні ў Школу вам паведамяць гэта да пачатку заняткаў па нумары тэлефона, які вы пакінулі.

Зычым поспеху!

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску72

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску72

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць