Грамадства

Гомельскія краязнаўцы ахоўвалі старажытнае гарадзішча

1-2 ліпеня ў Гомлі адбываўся другі этап спаборніцтваў «Баброў-джып-трыял» на кубак Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, у якім ўдзельнічала больш за дваццаць экіпажаў. Адбывалася спаборніцтва на трасе «Швэдзкая горка». Але Швэдзкая горка – гэта неафіцыйная назва археалягічнага помніку, гарадзішча VI-III стагодзьдзя да нашай эры.

1-2 ліпеня ў Гомлі адбываўся другі этап спаборніцтваў «Баброў-джып-трыял» на кубак Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, у якім ўдзельнічала больш за дваццаць экіпажаў. Адбывалася спаборніцтва на трасе «Швэдзкая горка». Але Швэдзкая горка – гэта неафіцыйная назва археалягічнага помніку, гарадзішча VI-III стагодзьдзя да нашай эры. Згодна з навуковымі дасьледаваньнямі, гэтую тэрыторыю насялялі плямёны раньняга жалезнага веку.Як паведаміў гомельскі краязнаўца Яўген Малікаў, гадоў дзесяць таму на гістарычным месцы ўлады паставілі помнік, які нагадваў аб значнасьці месца, і пазначылі, што старажытнае паселішча ахоўваецца дзяржавай. Але паколькі ахоўны знак быў зроблены зь дзюралю, яго скралі. Спадар Малікаў таксама распавёў, што сама траса для гонак не закранае тэрыторыю старажытнага паселішча, але некаторыя гоншчыкі, каб паказаць сваё майстэрства, часам парушаюць дазволеныя межы. З гэтае прычыны падчас Джып-трыялу мясцовыя краязнаўцы ажыцьцяўлялі дабраахвотнае дзяжурства на «Швэдзкай горцы», каб перадухіліць магчымыя пашкоджаньні ўнікальнага помніку археалёгіі.

Аляксей Маневіч, belngo.info

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было6

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча10

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам4

СБУ ліквідавала кілера ГРУ і раскрыла варожую сетку2

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?14

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было6

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць