Грамадства

З'явіўся запіс, як два галасы, падобныя да галасоў Баскава і Шакуты, абмяркоўваюць інцыдэнт з Бандарэнкам

У адным з Telegram-каналаў з'явіўся аўдыёзапіс тэлефоннай размовы. Два галасы, падобныя да галасоў старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты, абмяркоўваюць інцыдэнт з Раманам Бандарэнкам. Пацвярджэння, што гэта сапраўдны запіс, няма. Звязацца з Баскавым не ўдалося, ніводзін з двух ягоных нумароў не адказвае.

Нагадаем, 11 лістапада ў «двор Пераменаў» на вуліцы Чарвякова ў Мінску прыехалі людзі ў масках. Яны зрэзалі БЧБ-стужкі і зафарбавалі мурал на трансфарматарнай будцы. Мясцовыя жыхары абурыліся дзеяннямі незнаёмцаў. Сярод іх быў і 31-гадовы Раман Бандарэнка. Невядомыя людзі скруцілі яго і пацягнулі ў машыну. У чацвер 12 лістапада Бандарэнка сканаў у бальніцы ў выніку цяжкай траўмы.

Сведкі запэўнівалі, што бачылі на плошчы ў дзень інцыдэнту людзей, падобных да Баскава і Шакуты. Яны сваё дачыненне не пацвярджаюць.

Голас, падобны да голасу Баскава: Так, Дзіма, так.

Голас, падобны да голасу Шакуты: Ну што ты там?

Голас, падобны да голасу Баскава: Ну Наташа патэлефанавала, кажа, там тыпу цяпер Казакевіч (Генадзь Казакевіч — першы намеснік міністра ўнутраных спраў)… Хто гэта?

Голас, падобны да голасу Шакуты: А хрэн яго ведае.

Голас, падобны да голасу Баскава: Напэўна. Карацей, яна там ужо ездзіла сустракалася з кімсьці, размаўляла, там яны разбіраюцца цяпер. Папярэдзіла ўсіх, што там, калі што, то нас не было нідзе.

Голас, падобны на голас Шакуты: Няхай разбіраюцца. Я табе патэлефанаваў, таму што арэлі пачаліся. Ты ж бачыў, нават на відэа ёсць, што нікога не высякалі, ён у свядомасці. За рукі, за ногі пацягнулі, ён тузаўся. Пакінулі ў машыне. Ён яшчэ казкі распавядаў, што ў трыццаць двойцы служыў. Пытаюся: «У якой роце?» Кажа, што ў трэцяй. Пытаюся: «А хто камандзір брыгады быў?» Не памятаю. Адказаў, што сем гадоў таму было і не памятае. За рукі, за ногі і перадалі АМАПу. Потым, калі тэлефон аддавалі, бачыў, ліхтарыкам падсвечвалі, як «амалоджваюць» яго. Як яны маглі яго без прытомнасці ў РАУС перадаць? Там бы яго тупа не прынялі ў такім стане. А мне тэлефануюць і пытаюцца: «Што вы з ім зрабілі, нам яго без прытомнасці даставілі».

Голас, падобны да голасу Баскава: Ну гэта зразумела пытанне пастаўлена. Каб зняць адказнасць. Хто з гэтых хлопцам там быў? Іх трое было. Які ў акулярах або [той], з якім Сяргей штурхаўся?

Голас, падобны да голасу Шакуты: Якога прынялі? Не, ён там з тэлефонам быў, малады. Там жа ёсць на відэа.

Голас, падобны да голасу Баскава: Проста там не відаць яго. Карацей, не той, з якім Сяргей штурхаўся.

Голас, падобны да голасу Шакуты: Не, той уцёк.

Голас, падобны да голасу Баскава: Я зразумеў. Я ж стаяў, калі размаўлялі, гаўкаліся.

Голас, падобны да голасу Шакуты: Так дыягназ там ёсць?

Голас, падобны да голасу Баскава: ЧМТ накшталт.

Голас, падобны да голасу Шакуты: Дык што яму, трэпанацыю рабілі?

Голас, падобны да голасу Баскава: Я не ў курсе. А што, аперацыю робяць?

Голас, падобны да голасу Шакуты: Не ведаю, сказалі, што цяжкі.

Голас, падобны да голасу Баскава: Дык а што яны маглі з ім зрабіць, што ён такі цяжкі?

Голас, падобны да голасу Шакуты: Не ведаю. У машыне ўсё, што заўгодна. Можна берцам у жывот ударыць і разрыў селязёнкі. Не ведаю, што яшчэ можна.

Голас, падобны да голасу Баскава: Разрыў селязёнкі зразумела. Але сказалі ж, што ЧМТ.

Голас, падобны да голасу Шакуты: Сітуацыя такая. Ты ж сам бачыў. Я падбег і зваліў яго. Не вырубаў.

Голас, падобны да голасу Баскава: Так-так. Вядома.

Голас, падобны да голасу Шакуты: Узялі за рукі і ногі і пацягнулі. Ён тузаўся. ЧМТ — гэта чалавек без прытомнасці. Ён бы адразу, як ануча, быў бы. Разбяруцца.

Голас, падобны да голасу Баскава: Так, разбяруцца. Давай, каб нідзе ніякай інфармацыі.

Голас, падобны да голасу Шакуты: Зразумела. Мне ўжо з раніцы 500 званкоў.

Голас, падобны да голасу Баскава: Там куча ў іх відэа ёсць. Яны ўсё роўна выкінуць.

Каментары

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць