Улада11

За разгалошванне дзяржаўнай таямніцы будуць караць і цывільных

Крымінальная і адміністратыўная адказнасьць будзе ўведзеная ў Беларусі для цывільных асобаў за разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы.

Пра гэта заявіў журналістам сябра камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бясьпецы Алег Кот.

Цяпер крымінальная адказнасьць за разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы існуе для вайскоўцаў.

«Цяпер мы таксама ўводзім адміністратыўную адказнасьць і для цывільных асобаў, калі ўцечка інфармацыі, якая ёсьць дзяржтаямніцай, адбылася празь неасьцярожнасьць», — сказаў А.Кот.

Паводле дэпутата, неасьцярожнасьць можа азначаць пакінутыя без нагляду дакумэнты, у якіх утрымліваецца інфармацыя зь дзяржаўнай таямніцай.

«Напрыклад, чалавек згубіў флэш‑карту, дыскету, забыўся недзе партфэль з дакумэнтамі ці вынес за межы рэжымнага аб’екту паперы з сакрэтнай інфармацыяй», — сказаў А.Кот.

Адміністратыўная адказнасьць за гэтае правапарушэньне будзе прадугледжваць штраф ад 4 да 20 базавых велічыняў залежна ад важнасьці згубленай празь неасьцярожнасьць інфармацыі.

Праверкай і дазнаньнем па фактах разгалошваньня дзяржаўнай таямніцы празь неасьцярожнасьць будзе займацца КДБ.

Адной з прычынаў неабходнасьці ўважліва ахоўваць дакумэнты дэпутат назваў будучае будаўніцтва АЭС.

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць