Улада1818

Дайце нам перайсці на продаж толькі беларускага піва

«Мы заклікаем вас, Аляксандр Рыгоравіч, Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў і абласныя выканаўчыя камітэты падтрымаць антыкрызісную ініцыятыву РГА «Перспектыва» ў частцы дазволу гандлю півам выключна беларускай вытворчасці ў кіёсках і павільёнах», — гаворыцца ў звароце прадпрымальніцкай арганізацыі.

Уладальнікі кіёскаў і павільёнаў гатовы перайсці на продаж выключна беларускага піва, паведамляе РГА «Перспектыва» ў сваім звароце на імя Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы заклікаем вас, Аляксандр Рыгоравіч, Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў і абласныя выканаўчыя камітэты падтрымаць антыкрызісную ініцыятыву РГА «Перспектыва» ў частцы дазволу гандлю півам выключна беларускай вытворчасці ў кіёсках і павільёнах», — гаворыцца ў звароце.

Па ацэнцы РГА «Перспектыва», продаж беларускіх напояў у кіёсках ва ўмовах крызісу выгадны для эканомікі Беларусі ў цэлым.

«Мы хочам працаваць у пары з беларускімі вытворцамі, — заяўляюць у грамадскім аб’яднанні. — Такім чынам, мы гатовы выказаць не толькі слоўную, але і практычную салідарнасць з беларускімі вытворцамі». На думку РГА «Перспектыва», гэта «будзе садзейнічаць паляпшэнню плацежнага балансу».

Цяпер «у кіёсках практычна па ўсёй краіне забараняецца гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі. Ва ўмовах высокіх рызык беспрацоўя мясцовыя чыноўнікі гатовы выкінуць на вуліцу або наогул з краіны тысячы эканамічна актыўных беларусаў».

Як лічаць у РГА «Перспектыва», забарона драбнарознічнага гандлю ў частцы гандлю півам яшчэ больш ускладніць цяжкае становішча мясцовых бюджэтаў. Па выніках першага квартала 2009 года паступленні ў абласныя бюджэты скарацілася на 25—40%, паведамляе БелаПАН.

Зварот з’явіўся своечасова — на мінулым тыдні Камітэт дзяржкантролю вырашыў «навесці парадак» у механізме рэалізацыі імпартанаг піва аўчыннымі прапрыемствамі, а таксама звярнуў увагу міністэрстваў на невыкананне праграмы па развіццю піваварства і спад экспарту беларускага піва ў 2009 годзе.

Аднак на планах прадпрымальнікаў можа паставіць крыж увядзенне адміністрацыйнай адказнасці за спажыванне піва ў грамадскіх месцах. Большасць павільёнаў і шапікаў знаходзяцца на вуліцах, у людных месцах, а пакупнікамі з’яўляюцца у асноўным маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Забарона распівання піва на вуліцы можа істотна знізіць колькасць пакупнікоў і негатыўна адбіцца на даходах дробных гандляроў.

ІЖ

Каментары18

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

Артысты фестывалю «Прайм Эра» зладзілі канцэрт у небе на борце самалёта «Белавія» ВІДЭА1

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць