Кіно

Кім Кі Дук ніколі не памрэ: пяць фільмаў рэжысёра, якія зрабілі яго вечным

Узвышаны паэт маргіналаў, у якога самыя чуллівыя гісторыі здараюцца ў «брудным» свеце прастытутак і суценёраў, бандытаў і адшчапенцаў, гвалтаўнікоў і проста нешчаслівых людзей, пайшоў з жыцця. 

Кім Кі Дук — адзін з галоўных рэжысёраў, з якімі мы адкрылі сучаснае паўднёвакарэйскае кіно і засталіся ім атарапела зачараванымі. Ён расказваў, як узвышацца над рэчаіснасцю, паказваў, да якіх выкрутаў прыводзіць боль, разбураў нашы прымхі, яднаў высокае з нізкім, вучыў знаходзіць прыгожае ў агідным.

Кім Кі Дука больш няма, але яго кіно з намі застаецца — «Наша Ніва» прыводзіць пяць стужак рэжысёра, пераважна ранніх, якія зрабілі яго вечным.

Фота: Ian Gavan, Getty Images

«Востраў» 2000 года

Фільм, у якім галоўная гераіня спрабуе скончыць жыццё самагубствам рыбалоўнымі кручкамі. Яна засоўвае іх сабе ў похву і рэзка адтуль выдзёргвае — прама перад камерай. Менавіта дзякуючы «Востраву» пра Кім Кі Дука, з млоснасцю і непрытомнасцю, але даведаўся ўвесь свет. Гэта гісторыя кахання татальных аўтсайдэраў — гаспадыні плавучых рыбацкіх домікаў, якая ў дадатак прапануе кліентам сваё цела, і былога паліцэйскага, які здзейсніў забойства і вырашыў у адным з гэтых домікаў схавацца.

«Дрэнны хлопец» 2001 года

Прыгажуня з каледжа пакрыўдзіла бандыта, і ён зрабіў так, каб яна была вымушана працаваць прастытуткай у «квартале чырвоных ліхтароў». Са свайго чысцюткага, бесклапотнага, дзявочага жыцця яна трапіла ў брудны пакой, дзе абслугоўвае кліентаў, але гэтым сюжэтныя «перверсіі» не абмежаваліся.

Пакуль «дрэнны хлопец» зачаравана назіраў за сваёй крыўдзіцелькай, яна стала адчуваць сябе ў гэтым беспрытульным свеце ўсё больш натуральна — магчыма нават, бандыт не пакараў дзяўчыну за ганарлівасць, а прывёў яе туды, дзе яна і павінна быць. Канцоўка ў «Дрэнным хлопцы» — адна з самых збіваючых з панталыку канцовак у свеце.

«Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна» 2003 года

Неспасціжная ўсходняя філасофія яднаецца з зямнымі спакусамі і злачынствамі, а адну з роляў у карціне выконвае сам Кім Кі Дук. У адасобленым прыродным закутку манах гадуе свайго вучня — некалі падкінутага яму хлопчыка. Той мучыць жывёл, уступае ў сэксуальную сувязь з хворай, якую прывялі манаху на лячэнне, а пасля таго, як кідае настаўніка, здзяйсняе злачынства — і ў выніку таксама становіцца манахам. Нават вобраз узвышанага, цнатлівага манаства Кім Кі Дук звяргае да зямнога грэшнага жыцця альбо нават робіць яго магчымым толькі праз сэксуальную нястрыманасць і забойствы — і ўсё гэта як бы навечна.

«Пусты дом» 2004 года

Хлопец з невядомым нам, але, відаць, ва ўсіх сэнсах багатым мінулым жыве ў пустых кватэрах, якія вылічвае па тым, што яго рэкламныя флаеры не знікаюць з дзвярных ручак. Аднойчы, праўда, схема дае сбой і галоўны герой трапляе ў дом, дзе нехта жыве — такая ж адзінокая і нечым параненая прыгожая жанчына, якая пачынае незаўважна назіраць за няпрошаным госцем. Дзве гэтыя адзіноты ў меланхалічным, маўклівым, павольным сюжэце мусяць «выратаваць» адно аднаго ад душэўнага болю і цяпер ужо развешваць рэкламу на дзверы гараджан разам.

«П’ета» 2012 года

Галоўны герой — адзінокі, прыгожы і беспрынцыпны — зарабляе тым, што калечыць людзей, каб тыя маглі атрымаць страховачныя грошы і выплаціць даўгі ліхвярам. У нейкі момант у жыцці хлопца з’яўляецца маці, якая кінула яго ў дзяцінстве. Знаёмая, здавалася б, нават галівудская сюжэтная схема пра паступовае ўз’яднанне сям’і — паколькі гэта Кім Кі Дук — аздабляецца прыніжэннямі, пакутамі і каларытам таго самага маргінальнага свету, які глядач непазбежна палюбіць. Цяпер для абодвух герояў жыццё зменіцца незваротна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць