Грамадства

Актывіста з Горак пакаралі чарговымі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту

Суд Дрыбінскага раёна 4 студзеня 2021 года пакараў мясцовага грамадскага актывіста Андрэя Юркова 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Да гэтага са жніўня мінулага года Юркоў ужо адседзеў 62 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыях пратэсту, паведамляе 6tv.by.

Дрыбінскія і горацкія актывісты не ведаюць, за што канкрэтна атрымаў свае чарговыя суткі Юркоў на гэты раз, бо на судзе ніхто з іх не прысутнічаў. Не атрымалася патрапіць на суд у Дрыбіне і сваякам Андрэя. У зал суда Юркова даставілі проста з ІЧУ, дзе ён адбываў папярэдняе пакаранне ў 5 сутак адміністрацыйнага арышту, таксама накладзенае судом Дрыбінскага раёна.

Сябры Юркова зараз мяркуюць, што падставай для чарговага арышту 4 студзеня стала відэа, якое напярэдадні Новага года актывіст выклаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. На відэа актывіст на лыжах у бел-чырвона-белым шаліку выказвае ўпэўненасць у немінучай перамозе.

За ўдзел у акцыях пратэсту Андрэя Юркова ў лістападзе мінулага года звольнілі з працы ў вучгасе БДСГА ў Горках.

Андрэй Юркоў — вядомы ў Горках, Дрыбіне і Мсціславе грамадскі актывіст. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях рознага ўзроўню. На парламенцкіх выбарах 2019 года, згодна з інфармацыяй ЦВК, за А. Юркова прагаласавала 7,21% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў акругі.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну33

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?109

Генштаб УСУ паведаміў пра ўдар па цэнтры касмічнай сувязі ў Падмаскоўі1

УСУ нанеслі ракетны ўдар па заводзе ВПК у Варонежы. У дзённы час13

Валянцін Стэфановіч: «Там было цяжка, але і тут няпроста». Ліст без адказу да Алега Гулака3

Новае ў справе затрыманай у Кіеве журналісткі Кардаш: арыштаваныя грошы павінны вярнуць мужу

У Магілёве праз 30 гадоў вярнулі на старое месца савецкі танк Т-346

Мінчук аддаў махлярам два айфоны і робаты-пыласмокі, бо не хапала пераведзенага крэдыту2

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну33

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць