Грамадства

Расійскі журналіст Мікалай Сванідзэ напісаў ліст генпракурору Шведу аб Марыі Калеснікавай

Вядомы расійскі журналіст, член Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Мікалай Сванідзэ напісаў ліст генеральнаму пракурору Беларусі Андрэю Шведу па сітуацыі з Марыяй Калеснікавай.

Фота Надзеі Бужан

— Паважаны Андрэй Іванавіч, я мог бы нагадаць Вам аб тым, што М. А. Калеснікава затрыманая за выражэнне свайго меркавання, і гэта затрыманне ёсць парушэннем базавага права чалавека — права на свабоду слова. Я б мог нагадаць таксама пра тое, што М. А. Калеснікава заўсёды дзейнічала публічна і адкрыта і ніколі не дэманстравала намеры пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, піша Tut.by.

Сванідзэ просіць таксама ўлічыць, што ўмовы ўтрымання Марыі могуць нанесці непапраўную шкоду яе здароўю: яе, якая не курыць, трымаюць у камеры з курцамі, з-за чаго ў яе развіўся пастаянны кашаль, а просьба аб сустрэчы з лекарам з лістапада не задаволеная, гаворыцца ў лісце.

— Відаць, што М. А. Калеснікава не нясе грамадскай небяспекі і прымяненне да яе меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту з'яўляецца залішнім і непрапарцыйна жорсткім, — адзначае Мікалай Сванідзэ і з улікам абставін і асобы Калеснікавай просіць ацаніць мэтазгоднасць утрымання яе пад вартай і прыняць гуманнае рашэнне.

Калеснікава змешчана пад варту 8 верасня, 16 верасня ёй выстаўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч. 3 артыкула 361 КК Беларусі (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ або сеткі Інтэрнэт).

Ліст адпраўлены 13 студзеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць