У НХЛ працягваецца рэгулярны чэмпіянат. «Нью-Джэрсі» разам з Ягорам Шаранговічам правёў трэцюю гульню. Сёння ўначы клуб выйграў у «Рэйнджэрс» (4:3).
Шаранговіч правёў на лёдзе 18 хвілін 30 секунд, набраў 1 (0+1) бал, будучы асістэнтам Х'юзу пры другой шайбе «д'яблаў». Праўда, сам не нанёс ніводнага кідка.
Нагадаем, у мінулым матчы Ягор закінуў сваю першую шайбу ў НХЛ, прычым зрабіў гэта ў авертайме. Тады «Нью-Джэрсі» перамог «Бостан».
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары