Грамадства

У Слоніме маладая мама атрымала год хатняй хіміі за абразу міліцыянера

22 студзеня ў Слонімскім раённым судзе абвешчаны прысуд Кацярыне Салевіч, якую вінавацілі па артыкуле 369 КК. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла Юлія Ягоўдзік. Яна, з улікам характарыстык на Салевіч і таго, што яна мае малалетняе дзіця, прапаноўвала пакараць Салевіч на 1 год і 6 месяцаў абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Ярмолік. Ён прысудзіў Кацярыне Салевіч адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Салевіч таксама абавязана выплаціць «пацярпеламу» 1000 рублёў маральнай кампенсацыі, а таксама 87 рублёў дзяржпошліны, піша spring.96.org

Кацярыну Салевіч вінавацілі ў тым, што 25 жніўня яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале «Слонім для жыцця». Пацярпелым прызнаны міліцыянт АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў, фатаграфію і асабістую інфармацыю якога яна рэпоснула. Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам дзяўчына размясціла паведамленне «з тэкстам абразлівага зместу, якія прыніжае гонар і годнасць Асколкава».

У матэрыялах таксама пазначана, што эксперт аддзела лінгвістычных экспертыз УГСКЭ РБ па Гродзенскай вобласці прызнаў адно са слоў у паведамленні «грубым, вульгарным, абразлівым».

21 снежня пацярпелы Сяргей Асколкаў не з'явіўся ў суд праз хваробу: разгляд справы быў адкладзены да яго выздараўлення.

22 студзеня працэс прадоўжыўся. Сяржант Асколкаў хадайнічаў, каб суд быў закрытым, бо ён баіцца разгалашэння асабістых дадзеных. Але суд гэтае хадайніцтва адхіліў. Раней паміж сабой Салевіч і Асколкаў знаёмыя не былі. Салевіч, як адміністратар тэлеграм-каналу «Слоним для жизни» пакінула ў адным з сваіх допісаў характарыстыку прадстаўніку ОМОН, з чаго і ўзнікла справа. Салевіч не адмаўляла, што яна зрабіла такі запіс у сацсетцы, падпісаўшы яго нікам «Парацэтамол». У гэтай частцы яна прызнала сваю віну. Але яна не лічыць, што нейкім чынам распаўсюдзіла асабістыя звесткі міліцыянта.

Сяргей Асколкаў на працэсе заявіў, што ён і яго родныя перацярпелі значныя маральныя пакуты і заявіў пазоў кампенсацыі на 3000 рублёў. Гэтыя грошы ён абяцаў перавесці на рахунак «Дома малюткі». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну3

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну3

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць