На трасе пад Мінскам павесілі бел-чырвона-белы сцяг. А пад ім муляж
5 лютага мінская раённая міліцыя паехала ў аграгарадок Тарасава здымаць бел-чырвона-белы сцяг. Самаробнае палотнішча вісела на дрэве каля трасы М6.

Аказался, што побач са сцягам замацаваны прадмет, падобны да выбухоўкі. Міліцыя паклікала на дапамогу ратавальнікаў і вайскоўцаў з сапёрна-піратэхнічнай групы.
Тыя вызначылі, што на дрэве не выбухоўка, а муляж. Праводзіцца праверка.
Каментары