Грамадства

«Мы засакрэчаныя». У Гродне ў судзе амапаўцы замест сваіх адрасоў называлі звесткі актывістаў

У Гродне працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да пяці гродзенцаў, якія абвінавачваюцца па артыкуле 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», а таксама ў гвалце над сілавікамі. Пацярпелыя — 11 супрацоўнікаў міліцыі. У панядзелак, 15 лютага, дапытвалі трох з іх. Пры гэтым амапаўцы на судзе замест свайго адрасу пражывання чамусьці называлі адрасы гродзенскіх актывістаў, піша Tut.by.

Фота Раман Юргель, harodniaspring.org

Справа разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна Гродна. З пяці абвінавачаных на лаве падсудных засталося чатыры чалавекі — браты Уладзімір і Юрый Сідзянеўскія, сёстры Жанна Захарэвіч і Надзея Сцяпанцава.

Аляксандр Якубоўскі знік — цяпер абвешчаны ў вышук.

Справа тычыцца акцыі пратэсту, якая праходзіла 6 верасня. Тады гарадзенцы выйшлі на вуліцу ў некалькіх месцах. Былі сутычкі з АМАПам на вуліцы Гарнавых і каля ўніверсама «Брэст». Па гэтых эпізодах і абвінавачваюцца пяць чалавек.

У панядзелак дапытвалі пацярпелых супрацоўнікаў АМАПа. Першым выступаў «Віктар Дмухоўскі». Сваім хатнім адрасам ён назваў месца прапіскі гродзенскага актывіста Эдуарда Дмухоўскага. На пытанне, чаму ў афіцыйных дакументах ён указвае гэтыя звесткі, амапавец адказаў, што прыйшло ў галаву — і назваў».

Падчас дачы паказанняў супрацоўнік знаходзіўся за дзвярыма. Распавядаў, што людзі 6 верасня на вуліцы Гарнавых выкрыквалі антыўрадавыя лозунгі, потым сталі ў счэпку, штурхаліся і спрабавалі сарваць з сілавікоў маскі. Асабіста ён затрымаў трох ці чатырох чалавек. Аднак тое, што менавіта адна з абвінавачаных зрывала з яго балаклаву, ён дакладна сказаць не змог. Другую абвінавачваную ён не памятае. На яго твары засталася драпіна, была парваная балаклава. У бальніцу ён не звяртаўся, на бальнічным не быў.

Таксама выслухалі яшчэ двух пацярпелых амапаўцаў. Іх імёны зменены: гэта «Базылевіч» і «Мянько».

Пры гэтым «Юрыя Базылевіча «на вуліцы Гарнавых не было, ён знаходзіўся каля ўніверсама «Брэст». Там таксама «людзі стаялі ў счэпцы, ішлі на супрацоўнікаў, распылялі газ». Ён нікога не затрымліваў у той дзень. У якасці свайго адрасу ён назваў адрас гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчы. На пытанне, чаму менавіта гэтыя даныя, адказаў: «Гэта сакрэтная інфармацыя, мы засакрэчаныя».

Далей дапытвалі амапаўца «Ігара Мянько». Якія непасрэдна незаконныя дзеянні здзяйснялі абвінавачаныя, ён патлумачыць не змог.

У працэсе ўжо дапытаныя ўсе пацярпелыя і сведкі. На наступным пасяджэнні плануюць глядзець відэаматэрыялы справы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц7

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам17

Брытанцы выбралі ікону стылю ўсіх часоў8

Паліцыя шукае па ўсёй Еўропе дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі15

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну1

Жанчына паказала стан туалета ў «Белмытсэрвісе» ў цэнтры Мінска. Там папрасілі прабачэння8

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц7

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць