Грамадства

Галоўнае за 4 сакавіка: знікненне Пуцілы, голас, падобны да Караева, новы дэкан факультэта міжнародных адносін

«Байпол» апублікаваў аўдыя меркаванага выступу Караева перад сілавікамі

Супольнасць «Байпол» апублікавала аўдыя: на ім меркавана Юрый Караеў выступае перад сілавікамі.

«Гэта дробная подлая помста»: кіраўніка АГП Казлова пратрымалі 3 дні на Акрэсціна

Старшыня АГП Мікалай Казлоў быў затрыманы 1 сакавіка, калі прыехаў у міліцыю па павестцы.

На яго склалі ўжо трэці пратакол за адмову даваць подпіс аб неразгалошванні ў Следчым камітэце па справе Каардынацыйнай рады.

На той момант па першым пратаколе Казлоў ужо быў прысуджаны да 15 сутак зняволення. Таму палітыка змясцілі на Акрэсціна. Тым не менш ужо 2 сакавіка рашэнне аб 15 сутках зняволення было адменена. Але Казлова не выпусцілі на волю, а пратрымалі роўна трое сутак. Новыя суды пакуль так і не адбыліся.

Сваімі ўражаннямі спадар Казлоў падзяліўся з «НН».

Звольніўся па ўласным жаданні дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ

Звольніўся па ўласным жаданні дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ прафесар Віктар Шадурскі.

Гэта адбылося «пасля размовы наверсе», паведамілі «Нашай Ніве» некалькі крыніц.

На факультэце міжнародных адносін БДУ новы дэкан — Алена Дастанка

На наступны дзень пасля зняцця шматгадовага дэкана ФМА БДУ Віктара Шадурскага факультэту прадставілі новага дэкана — Алену Дастанка. 

Шматпавярховік у Новай Баравой памецілі чырвона-зялёным сцягам

У Новай Баравой на даху аднаго з дамоў усталявалі вялікі чырвона-зялёны сцяг. Гаворка ідзе аб шматпавярховіку па адрасе: Нябесная, 1/2. Пра сітуацыю паведамілі мясцовыя жыхары.

Выглядае, што Сцяпан Пуціла страціў кантроль над сваімі тэлеграм-каналамі. Тры версіі таго, што адбываецца

З 28 лютага тры буйныя тэлеграм-каналы (1,44 мільёна, 680 тысяч і 150 тысяч падпісчыкаў адпаведна) блогера Сцяпана Пуцілы, якія абвешчаныя беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі», перасталі абнаўляцца. 

Каментары

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты7

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ1

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА23

«Вялікапераможны» крэатыў ад гродзенскіх прапагандыстаў: па цэнтральных вуліцах запусцілі бранявік з ваеннымі песнямі ВІДЭА15

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера22

На ўездзе ў Будслаў паставілі знак з выявай Панны Марыі ФОТАФАКТ2

У Маладзечне з фуры на дарогу вываліліся свіныя тушы ВІДЭА4

Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты7

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць