Грамадства

У Гродне вынеслі чарговы прысуд за гвалт над супрацоўнікамі міліцыі. У тым ліку — палітвязню

Трох гродзенцаў асудзілі за падзеі 6 верасня на тры і тры з паловай гады абмежавання волі. Адбываць пакаранне гродзенцы будуць у папраўчых установах адкрытага тыпу. Прысуд вынеслі 9 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна, піша Hrodna.life.

Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Іллі Паланянкіну тры гады «хіміі», Яну Дайліда — тры з паловай гады, Пятру Грэцкаму — тры гады паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Дзяржабвінаваўца запытваў ад двух да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Падчас следства Дайліда і Грэцкі былі пад падпіскай аб нявыездзе. Паланянкіна заключылі пад варту 15 верасня і прызналі палітвязнем, паведамляў пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна». Да абскарджання рашэння суда або накіравання ў выпраўленчую ўстанову трое гродзенцаў застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе.

У 14:00 6 верасня ў цэнтры Горадні быў запланаваны чарговы марш нязгодных з дзеяннямі ўладаў гараджан. Пратэстоўцы збіраліся ў шасці кропках горада, каб дайсці на Савецкую плошчу. Ужо на гэтым этапе пачаліся жорсткія затрыманні ў розных частках горада. Калону, якая змагла сабрацца на плошчы Савецкай і ішла ў бок ГЗК «Trinity», канчаткова разбілі на праспекце Янкі Купалы. Пры затрыманнях і мужчын, і жанчын душылі, цягнулі іх па асфальце і распылялі газ проста ў твар. У АМАП паляцелі бутэлькі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць