Грамадства

Заўзятар БАТЭ звярнуўся ў ААН са скаргай на міліцыянераў, якія сарвалі яму прагляд матчу праз шалік з «Пагоняй»

44-гадовы футбольны заўзятар Сяргей Бахун звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды парушэння яго правоў у 2014 годзе на стадыёне падчас матчу БАТЭ — «Слован» (Славакія), калі яго затрымала міліцыя за з'яўленне на арэне з шалікам з гербам «Пагоня». Мужчыну амаль увесь матч пратрымалі ў пакоі міліцыі без аніякіх юрыдычных падстаў. Мужчыну вельмі абурыла гэтая сітуацыя, бо на матч у Барысаў ён прыехаў з Брэста, заплаціў грошы за квіток, але гульні любімай каманды так і не ўбачыў, паведамляюць праваабаронцы.

Гэтая гісторыя цягнецца з 26 жніўня 2014 года, калі БАТЭ прымаў дома «Слован» з Браціславы. У сярэдзіне першага тайма мужчыну вывелі з трыбуны міліцыянты і пратрымалі амаль да канца матча ў «апорцы» стадыёна. Падставай для такіх дзеянняў праваахоўнікаў паслужыў шалік з выявай гістарычнага герба «Пагоня», які быў на шыі ў заўзятара. Прынамсі, менавіта такую прычыну, па словах Сяргея Бахуна, агучыў Вячаслаў Паўлавец, у той час яшчэ маёр, які правёў «прафілактычную» гутарку з затрыманым.

«Трымалі для таго, каб начальнік змог прыйсці і правесці гутарку. Прыйшоў недзе праз гадзіну — маёр Вячаслаў Паўлавец. Сказаў, што на маім шаліку «Пагоня», гэта незарэгістраваная сімволіка, калі не хачу праблем, то яе трэба схаваць пад куртку. Паўпіраліся трохі з ім. Але ў выніку я шалік схаваў пад куртку — у мяне жонка, дзіця. Не хацелася ехаць у пастарунак. Тады мяне пусцілі назад на трыбуну. Але матч ужо падыходзіў да канца», — распавёў тады пра свае прыгоды Сяргей Бахун.

На гэтым гісторыя Сяргея не скончылася. Бахун спачатку напісаў скаргу на дзеянні маёра Паўлаўца кіраўніку Барысаўскага РАУС і ў пракуратуру Барысаўскага раёна. Там адазалі, што правялі праверку, але парушэнняў не выявілі. Тады Бахун звярнуўся са скаргамі ў пракуратуру Мінскай вобласці і начальніку УУС Мінаблвыканкама, але безвынікова. Таксама ніякіх вынікаў не далі звароты Сяргея ва Упраўленне ўнутраных спраў Мінскай вобласці, начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў па Мінскай вобласці. Футбольны заўзятар нават судзіўся з міліцыянтамі ў 2016 годзе ў судзе Барысаўскага раёна. Сяргей звярнуўся ў суд з патрабаваннем прызнаць дзеянні супрацоўніка міліцыі незаконнымі, але яму адмовілі, а дзеянні міліцыі прызналі правільнымі. Бахун абскарджваў рашэнне суда першай інстанцыі ў Мінскім абласным судзе, старшыні Мінскага абласнога суда і ў Вярхоўным судзе, але таксама безвынікова. Цяпер мужчына хоча дабіцца справядлівасці праз Камітэт ААН.

Сяргей Бахун просіць Камітэт ААН прызнаць абавязак дзяржавы Рэспублікі Беларусь даць яму эфектыўны сродак прававой абароны супраць гэтых парушэнняў, уключаючы выплату належнай кампенсацыі і юрыдычных выдаткаў, якія ён панёс у абароне сваіх правоў на нацыянальным узроўні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць