Грамадства

«У хірургічным корпусе адключылася падача кіслароду. Сталі паміраць людзі». Доктар расказаў пра трагедыю ў Віцебску

Tut.by пагаварыў з загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) горада Віцебска Уладзімірам Мартавым, з якім у пачатку красавіка разрываюць працоўныя адносіны праз тое, што ён непрыхавана казаў пра эпідэмію ў горадзе. Доктар расказаў пра тэхнагенную аварыю ў бальніцы, ад якой у студзені пацярпелі каранавірусныя хворыя, былі нават загінулыя.

Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY

Мінулай восенню БХМД стала галоўнай у Віцебску па прыёме і размеркаванні пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Пад кавід разгарнулі тры корпусы: тэрапеўтычны, хірургічны, акушэрскі.

— І нагрузка на кіслародную сістэму стала проста вар'яцкай, — тлумачыць Уладзімір Мартаў. — Пры гэтым з першай хвалі эпідэміі мы выйшлі са зношаным абсталяваннем.

Адбыўся тэхнічны збой: дзесьці на ўзроўні кіслароднай станцыі парушылася падача кіслароду. Высветлілася, што яго паступленне для пацыентаў на ШВЛ у тым аб'ёме, які быў раней, немагчыма.

Мы гублялі кіслародныя пункты — адзін за адным, палаты — адну за адной. Кідаліся і спрабавалі зразумець: чаму там, дзе ў першую хвалю эпідэміі нармальна падаваўся кісларод, ён ужо не падаецца.

Білі трывогу: звярталіся і да свайго кіраўніцтва, і да «кіслародчыкаў» — работнікаў кіслароднай службы. Прыязджалі спецыялісты з Мінска, два разы мянялі сістэму падачы газу. Гэта была цэлая «вайсковая аперацыя»: хворых на ШВЛ пераводзілі на іншыя апараты. Нам было вельмі цяжка.

Але гэтыя меры ні да чаго не прывялі.

Праблему спускалі на тармазах, яе нават забаранялася абмяркоўваць.

Катастрофа здарылася 7 і 8 студзеня: у хірургічным корпусе тры разы адключалася падача кіслароду — на 15, 20 і 23 хвіліны. Сталі паміраць людзі. Хтосьці памёр у тыя ж дні, хтосьці — на наступны дзень, хтосьці — праз 3—5 дзён… Гэта вельмі страшна, калі паміраюць пацыенты, якіх ты цягнуў, ратаваў, як мог. Калі твар чалавека чарнее на вачах у медыкаў — а мы нічога, наогул нічога, ні-чо-га не можам зрабіць!

Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY

— Не адзін і не два чалавекі. Прамаўчаць пра гэта надзвычайнае здарэнне я, зразумела, не мог — напісаў міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу [копія паведамлення Мартава ёсць у рэдакцыі. — Заўв. TUT.BY]. Ён даслаў камісію ў нашу бальніцу. Сістэму падачы кіслароду ніхто не даследаваў, са мной абмяркоўвалі зусім іншыя пытанні. У выніку я ж атрымаў вымову: за тое, што няправільна лячу каранавірусных хворых.

Пасля гэтага галоўны доктар перастаў са мной гаварыць.

Разбірацца ж трэба не са збоямі ў кіслароднай сістэме, а з тым, хто выдаў праблему. І стала зразумела, што мае дні ў якасці загадчыка аддзялення злічаныя.

Але перабоі з падачай кіслароду перыядычна па-ранейшаму адбываюцца. Гэта трэба вырашаць! І ёсць прыклад, калі чыноўнікі ад медыцыны не хавалі праблему, а вырашалі яе. У 2005 годзе ў радзільні ў Гомелі загінулі дзве жанчыны: пры кесаравым сячэнні ім быў патрэбны наркоз — а ў балоне апынуўся не кісларод, а вуглякіслы газ. Пасля гэтай трагедыі ў аперацыйных з'явіўся дарагі сучасны маніторынг — і такія смерці зараз проста немагчымыя.

* * *

Начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі адмовіўся патлумачыць TUT.BY сітуацыю з тэхнічнымі збоямі з падачай кіслароду ў БХМД, а таксама звальненне доктара Мартава.

— Я каментаваць нічога не буду, — паведаміў чыноўнік і паклаў слухаўку.

Журналіст TUT.BY таксама прыходзіў у аблвыканкам, каб сустрэцца з Міхаілам Вішнявецкім у ягоным працоўным кабінеце ў надзеі ўсё ж атрымаць каментар. Аднак кіраўнік аблздрава адмовіўся ад сустрэчы, спаслаўшыся на тое, што хутка ў яго «вялікая нарада».

TUT.BY накіраваў запыт у Міністэрства аховы здароўя з просьбай пракаментаваць прычыны і наступствы надзвычайнага здарэння з кіслародам у Віцебскай БХМД, а таксама прычыны непрацягвання кантракта з доктарам Уладзімірам Мартавым.

Таксама была спроба атрымаць каментар міністра Дзмітрыя Піневіча, але ён не адказаў на званкі.

Чытайце таксама:

Загадчык рэанімацыі віцебскай бальніцы расказаў, як і чаму сітуацыя з каранавірусам у горадзе выйшла з-пад кантролю

У Віцебску звальняюць Уладзіміра Мартава — рэаніматолага, які першым у Беларусі шчыра сказаў пра кавід

«Бурыцца сістэма маральных каштоўнасцяў». Вядомы хірург Дзмітрый Харкоў звальняецца ў знак салідарнасці

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць