Ежа

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Бутэрброд — гэта заўсёды добра, але часам хочацца больш здаровую ссабойку. Прапануем скарыстацца шэрагам рэкамендацый дыетолага, з чаго можа складацца карысны запакаваны абед.

Фота Depositphotos.com

Хлеб, бульба і іншыя вугляводы

  • Колькі? Як мінімум адзін прадукт з гэтай катэгорыі.
  • Прыклады: бутэрброды, піта, тарцілья, бульбяны салат, кус-кус, рыс, хлебныя палачкі, крэкеры.
  • Чаму? Такая ежа дасць энергію для працы жыццёва важных тканак і органаў, у тым ліку і мозгу. Таксама яна багатая на клятчатку, вітаміны групы В і іншыя карысныя рэчывы.

Садавіна і гародніна

  • Колькі? Як мінімум па адным прадукце з абедзвюх катэгорый.
  • Прыклады: свежая садавіна, кансерваваная ці сушаная садавіна, зялёная салата, любая агародніна.
  • Чаму? Садавіна і гародніна — багатая крыніца вітамінаў, мінералаў, клятчаткі і антыаксідантаў.

Малочныя прадукты і іх заменнікі

  • Колькі? Як мінімум адна порцыя.
  • Прыклады: сыр, ёгурты (або безмалочныя альтэрнатывы, напрыклад соевыя ёгурты), малочная рысавая каша, малако або яго заменнікі, такія, як соевае, аўсянае ці какосавае малако.
  • Чаму? У малочных прадуктах шмат кальцыю, ёду, вітамінаў А і В12 і бялкоў.

Мяса, рыба, яйкі, бабовыя і іншыя безмалочныя крыніцы бялкоў

  • Колькі? Як мінімум адна порцыя.
  • Прыклады: кураціна, індычына, свініна, цяляціна, бараніна, бабовыя, рыба, сачыўка, нут, бабы, хумус або соевыя прадукты, напрыклад, тофу.
  • Чаму? Гэтая ежа багатая на бялкі, жалеза і цынк. Жалеза — асабліва важны мінерал, бо наша цела не можа яго вырабляць, таму мы цалкам залежым ад яго знешняга паступлення.

Напоі

  • Калі размова ідзе пра дзіцячую ссабойку, найлепшыя напоі — малако і вада, бо яны не шкодзяць зубам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць