У Оршы вынеслі прысуды за надпісы на сценах. Сродкі злачынства — пэндзаль, пальчаткі, фарба
Аляксандра Бажкова і Міхаіла Беркаса прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 341 КК. Суд прызначыў ім тры месяцы і 30 дзён арышту адпаведна, паведамляе spring96.org.
32-гадовага Аляксандра Бажкова абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна ў стане алкагольнага ап'янення нанёс надпісы на будынку калоніі ў Оршы. У якасці «сродкаў злачынства» ён выкарыстаў «пэндзаль нявызначанага ўзору, пальчаткі, а таксама фарбу чырвонага колеру». Яго дзеянні нанеслі шкоду ў 77 рублёў 50 капеек.
24 лютага Міхаіл Беркас быў прыгавораны да 30 дзён зняволення за нанясенне пратэсных графіці ў раёне Заходняй. Пасля суда ў яго было 10 дзён на абскарджанне прысуду, але гэтай магчымасцю Міхаіл не скарыстаўся. У выніку сёння ён паехаў у Віцебскі СІЗА №2. Правесці ў зняволенні ён мусіць трохі менш за 30 дзён, бо частку адседзеў падчас следства.
Каментары