Грамадства

За заклікі ў тэлеграм-чаце «Кіроўцы 97%» Сяргея Брыля асудзілі да трох гадоў хіміі

Суд Заводскага раёна Мінска асудзіў 26-гадовага палітзняволенага слесара з Барысава Сяргея Брыля на тры гады «хіміі». Суддзя Геннадзь Янкоўскі прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 342 КК за заклікі ў тэлеграм-чаце «Кіроўцы 97%», а таксама за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту, паведамляе spring96.org.

Сяргей Брыль. Фота з асабістага архіва

Адразу на Сяргея ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул. Палітзняволенага ўтрымлівалі пад вартай з 23 верасня, а 17 сакавіка пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда. «Мінсктранс» заявіў пазоў на суму 38 тысяч рублёў — на такую суму арганізацыя ацаніла шкоду, якую Сяргей прычыніў сваімі дзеяннямі падчас пратэсных акцый.

Дзяржаабвінавачванне па гэтай справе падтрымлівала пракурорка Качанава. На судзе віна палітзняволенага абгрунтоўвалася скрыншотамі перапісак у тэлеграм-чаце «Кіроўцы 97%». 

Таксама Сяргея Брыля абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах 9, 10, 16 жніўня. Фота- і відэадоказаў факта ўдзелу ў масавых мерапрыемствах няма, але сам Сяргей не адмаўляў на судзе свой удзел у пратэсных акцыях. «Мінсктранс» заявіў пазоў за прыпынак руху транспарту ў агульнай суме на 38 тысяч рублёў. Суддзя пастанавіў разглядаць гэты пазоў у грамадзянскім парадку.

Сяргея Брыля затрымалі 23 верасня ў Мінску на працы на «Белпрамімпэкс», дзе ён працуе слесарам. Супрацоўнікі органаў сустрэлі яго на прахадной і на падставе таго, што ён з'яўляецца сведкам па справе нейкага ўгону аўтамабіля, павезлі ў аддзяленне. Сяргея Брыля дапыталі без адваката. Пасля гэтага яго затрымалі на 72 гадзіны да «высвятлення абставінаў». На гэтай падставе Сяргея змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА-1. Па месцы яго жыхарства быў праведзены ператрус і канфіскаваная ўся тэхніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства105

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце11

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць