Улада

Вальфовіч: Усе нягоднікі, якія ўцяклі, у нас перапісаныя, і мы неўзабаве апублікуем спісы

Аб гэтым заявіў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля нарады ў Лукашэнкі наконт стану грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, піша БелТА.

БелТА

«Рознымі дэструктыўнымі сіламі былі здзейсненыя спробы па дэстабілізацыі абстаноўкі на тэрыторыі Беларусі, правакаванні народа Беларусі і ўзняцці пратэснай масы, — звярнуў увагу дзяржсакратар Рады Бяспекі. — Кіраўніцтва гэтымі мерапрыемствамі ажыццяўлялі дзеячы, якія знаходзяцца за мяжой, так званыя лідары, якія «перажываюць» за тое, што дзеецца на тэрыторыі краіны, здраднікі (па-іншаму не назаву), якія ўваходзяць у «Байпол».

Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што гэтыя асобы абсалютна не думаюць пра тое, што можа адбыцца з грамадзянамі, якія па іх закліках бяруць удзел у супрацьзаконных мерапрыемствах.

«Яны іх разглядаюць як гарматнае мяса. Ім абсалютна ўсё роўна, што з імі будзе і якія меры адказнасці потым будуць ужытыя да гэтых людзей», — заявіў ён.

«Ёсць яшчэ інфармацыя пэўнага роду. Але аператыўныя рэчы раней часу казаць нельга. Усе гэтыя нягоднікі ў нас перапісаныя, і, хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час мы гэтыя спісы апублікуем, каб яны ведалі, што мы іх ведаем, — дадаў Аляксандр Вальфовіч.

— Гэта людзі, якія кінулі сваю краіну, уцяклі і з-за мяжы спрабуюць сутыкнуць людзей адно з адным. Беларусы заўсёды жылі мірна, і я ўпэўнены, што тая сістэма, якая сёння створаная, забяспечыць правапарадак на тэрыторыі нашай краіны».

Каментары

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Што «Наша Ніва» пісала ў гэтыя дні ў 2016, 2006, 1996?3

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць