Свет

Афіцыйна абвешчана пра закрыццё ўсіх рэгіянальных штабоў Навальнага

Паплечнік расійскага палітыка Аляксея Навальнага Леанід Волкаў абвясціў, што афіцыйна распускае сетку рэгіянальных штабоў палітыка, піша meduza.io.

Былыя штабы стануць самастойнымі палітычнымі арганізацыямі, «якія будуць займацца расследаваннямі і выбарамі, грамадскімі кампаніямі і мітынгамі».

«Захаванне працы сеткі штабоў Навальнага ў цяперашнім выглядзе немагчыма: яно неадкладна будзе падведзена пад артыкул аб экстрэмізме і пацягне за сабой крымінальныя тэрміны для тых, хто працуе ў штабах, хто супрацоўнічае з імі, хто дапамагае. Не дапаможа ніякі рэбрэндынг; мы не зможам нават зрабіць выгляд, што гэта цяпер нейкая іншая арганізацыя — толькі «эксперты» са Следчага камітэта будуць вырашаць, гэта іншая арганізацыя або тая ж самая, і тут ужо не трэба быць экспертам, каб прадбачыць, што яны вырашаць. Працаваць у такіх умовах немагчыма. Мы афіцыйна распускаем сетка штабоў Навальнага», — сказаў Волкаў.

***

У сярэдзіне красавіка пракуратура Масквы запатрабавала прызнаць экстрэмісцкімі арганізацыямі штабы Навальнага і два фонды палітыка — Фонд барацьбы з карупцыяй і Фонд абароны правоў грамадзян. У рамках судовага разбору арганізацыям забаранілі пэўныя дзеянні, а штабы Навальнага сталі спыняць працу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць